5 прычын напісаць Статкевічу: Крэда Мікалая Статкевіча - “Шлях вольных”

Эсэ “Шлях вольных” было напісана Мікалаем Статкевічам падчас знаходжання на “хіміі” ў Пухавіцкім раёне ў 2006 годзе.

Пазней у 2010 годзе яно было апублікавана “Рыдыё Свабода” ў перадачы “У што я веру”.

”Было гэта на адным з палiгонаў у казахскiм стэпе, куды наша брыгада прыехала з Поўначы для баявых стрэльбаў па паветраных мiшэнях. Камандны пункт брыгады, за тэхнiку якога я адказваў, месцiўся ў бункеры з вельмi складаным уваходам, падобным да лабiрынта з перашкодамi. Аднойчы, калi мне трэба было тэрмiнова трапiць на паверхню, мясцовы iнструктар сказаў, што ёсць яшчэ адзiн, вельмi просты выхад — цёмны калiдор. Ён зачынiў за мной бранiраваныя цяжкiя дзверы i я апынуўся ў поўнай цемры. Хацелася вярнуцца назад, у аператыўную залу каманднага пункта, дзе ў вялiкай прасторы зяленым ды сiнiм свяцiлiся шматлiкiя планшэты i экраны. Пайшоў наперад, выставiўшы рукi перад сабой. Амаль адразу натыкнуўся на халодную сценку калiдора. Узяў у другi бок. Вельмi хутка — зноў сцяна. Пакрысе, усе радзей натыкаючыся на сцены, я выбраў накiрунак, якi вывеў мяне да такiх жа бранiраваных дзвярэй, за якiмi было неба i залiты сонцам стэп.

Я веру, бо маё пачуццё i досвед сведчаць пра тое, што чалавеку прызначаны ў ягоным жыццi свой Шлях. Але вельмi цяжка i складана вызначыць, якi гэта Шлях. Як i вельмi складана прайсцi свой Шлях да канца.

Я часам узгадваю той цёмны калiдор, бо гэты выпадак нагадвае мне пошук свайго Шляху чалавекам, якi хоча быць вольным. Ты пачынаеш у цемры, не ведаючы, куды iсцi. Твой компас — уласная годнасць. Хочацца вярнуцца назад, у штучны свет звыклых жыццёвых стэрэатыпаў i банальных памкненняў. Так страшна заблукаць у гэтай цемры iснавання з разбiтымi iдэаламi i марна патрачаным жыццём. Але, калi ты хочаш прайсцi сваiм Шляхам, калi, натыкаючыся на перашкоды, збiваючы каленi i абдзiраючы рукi, ты рухаешся наперад, то знойдзеш яго i пройдзеш iм. Галоўнае — не спыняйся, не павярнi назад, а тое, што абрала цябе для гэтага шляху, i твая годнасць падкажуць накiрунак. Не спыняйся, i за iржавымi дзвярыма навязанных звычак, накопленных стагоддзямi страху i прынiжэнняў, ты ўбачыш неба, i сонца свабоды асвецiць твае жыццё. Я веру ў гэта. Я веру ў свой Шлях”. 

Мiкалай Статкевiч, 
в. Блонь Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi,
верасень 2006 г.

 

 

http://www.statkevich.org/articles.php

 

Напішы ліст  Міколу Статкевічу:

212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку