6.15 Дашкевіч на свабодзе!

Напэўна позняй жнівеньскай ноччу на цэнтральных вуліцах Гродна ня так шматлюдна як днём, асабліва ў раёне турмы і следчага ізалятара. Праўда начны клуб і казіно з суседняга квартала перыядычна нагадваюць пра сваё існаванне. То гучнымі "разборкамі" ва двары і на дарозе, то крыкамі "З Днём Народзінаў!", зрэдку самотны чалавек нападпітку трыўмфальна пройдзе, пакалашмаціўшы ўсе вадасточныя трубы ў полі зроку.

А з позняга вечару пад сценамі Гарадзенскае турмы, якая на падабенства Менску (Не дарма Каралеўскі горад часта называюць другой сталіцай) месціцца ў самым цэнтры горада, таксама недалёка ад Касцёла, пачалі сабірацца людзі. Людзі, прыехаўшыя з розных месцаў і гарадоў, каб сустрэць па вызваленні асуджанага за "нібыта збіццё цвікадзёрам трох невядомых" напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года да зняволення на 2 гады лідара "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча. Яшчэ адзін "дадатковы" год Дашкевіч атрымаў ужо за мурамі калоніі. 

Турэмныя супрацоўнікі неаднаразова спрабавалі праз запалохванне "выклікам міліцыі" адагнаць сабраўшыхся людзей падалей ад вязніцы. Але як можна застрашыцца людзей, калі турэмшчыкі на невялічкім турэмным балконьчыку вырошчваюць ажно некалькі прыгожых вазонаў з фіялкамі! 

Сустракаць Дашкевіча ў асноўным прыехалі былыя і цяперашнія паплечнікі па "Маладым Фронце": Іван Шыла,  Ілля Шыла, Зміцер Каспяровіч, Валер Мацкевіч і інш., журналісты і грамадзкія дзеячы, а таксама супрацоўнікі камітэта "Салідарнасьць". Сярод прысутных была канешне ж і жонка Наста, якая з дакладнасцю ў некалькі дзясяткаў хвілін выказала вялікую верагоднасць вызвалення Дашкевіча адразу па турэмным пад'ёме а 6 гадзіне.

Так па выніку і сталася. Каля 40 чалавек радасна выгукнула, як толькі пабачылі схуднелага, але бадзёрага маладога чалавека ў турэмнае робе за турэмнаю брамаю.

Тацяна Буланава: "Ня верыцца, што Зміцер такі бадзёры і гаваркі. Звычайна людзі, якія выходзяць з турмы яшчэ доўга ня могуць апрытомець і акліматызавацца, сацыялізавацца. Такое ўражанне, быццам Зміцер і не сядзеў так доўга ў адзіночцы. Толкі што схуднеў там бяз ежы нармалёвай і святла."

Палітвязень выйшаў на свабоду ў промнях ранішняга сонца а 6.15 ранку. Пасля гарачых прывітанняў з сябрамі і жонкай, шэрага першых інтарв'ю і каментароў, Дашкевіч скіраваўся ў Старыя Дарогі, каб пабачыцца з бацькам і да Мінску, каб стаць на ўлік і прайсці паўгадовую працэдуру прэвентыўнага нагляду. А таксама абвянчацца з Настай Дашкевіч, з якой яны фактычна распісаліся яшчэ ў калоніі.

Дашкевіч: "Без Вашае падтрымкі, малітваў, салідарнасці я бы не выстаяў гэты час, не пратрымаўся бы! Дзякуй вялікі ўсім людзям, якія падтрымлівалі, пісалі, адпраўлялі паштоўкі, дапамагалі перадаваць перадачы. Без вашае салідарнасці я бы зараз не выйшаў на свабоду!"
Людзі пачалі раз'язджацца і разыходзіцца па дамох, працах... Дзень набіраў сілу, а ноч адыходзіла далёка. Камітэт "Салідарнасьць" спадзяецца, што і ў сітуацыі з палітзняволенымі гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца.

працяг будзе...

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку