7 сутак за пікет супраць Пуціна

15 снежня суд Цэнтральнага раёна Менску пакараў актывіста грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” Аляксея Шубару арыштам на сем сутак за пікет супраць палітыкі Пуціна.

Суддзя Наталля Вайцэховіч прызнала яго вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Сведкамі на судзе выступілі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінску Грызенка і Корзун, якія затрымлівалі актывіста, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на spring96.org.

Аляксей Шубара быў затрыманы 12 снежня ў Мінску ля Кастрычніцкай плошчы, дзе ён праводзіў адзіночны пікет. Актывіст быў з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Людзі, трэба тэрмінова спыніць Пуціна. Не III сусветнай вайне». Такім чынам ён выказваў пратэст супраць палітыкі прэзідэнта Расіі Уладзімера Пуціна.

Выходныя да суду актывіст правёў у Цэнтральным РУУС Менску.

Кіраўнік грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан паведаміў, што ў ізалятары Аляксей захварэў, бо там холадна з раніцы, а пасцельную бялізну і покрыва яму не выдавалі.

Паводле Корбана, Аляксей Шубара выйшаў у цэнтр Мінску, «каб выказаць сваё меркаванне пра палітыку Крамля, расійска-ўкраінскі канфлікт».

«Аляксей Шубара — звычайны хлопец, жыве ў здымнай кватэры на вуліцы Ангарская. Працуе ў будаўнічай фірме, больш-менш зарабляе на жыццё, мае сям’ю (выхоўвае малалетняе дзіця). Паўтара гады таму далучыўся да шэрагаў «Альтэрнатывы», некалькі разоў браў удзел у акцыях, але ўсё абыходзілася без пераследу ўладаў».
 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку