CУД АДМОВІЎ ТАЦЯНЕ СЕВЯРЫНЕЦ У АДНАЎЛЕНЬНІ НА ПРАЦЫ

Сёння суддзя Першамайскага раённага суду Тацяна Родзіна зачытала пастанову. Суд адхіліў пазоў Т.Севярынец да Адздзелу адукацыі Першамайскага раёну Віцебску.

Спадарыня Севярынец і яе давераная асоба Кастусь Севярынец збіраюцца падаваць касацыйную скаргу і новы пазоў у суд вышэйшай інстанцыі. Cпадарыня Севярынец імкнецца аднавіцца на працы праз суд. Яе звольнілі з сярэдняй школы №40 нібыта за прагулы. Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзела адукацыі Ўладзімер Шлома. Але праз колькі дзён ён адмяніў уласнае рашэньне, і, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусціла 6 працоўных дзён.