Erasmus Mundus
Праграма Erasmus Mundus – гэта праграма супрацоўніцтва і развіцця мабільнасці ў вобласці вышэйшай адукацыі, якая накіравана на прадстаўніцтва Еўразвяза як цэнтра адукацыі ў сусветным маштабе. Erasmus Mundus – гэта новая глабальная схема, якая забяспечвае еўрапейскі падыход да вышэйшай адукацыі.
Рэалізацыя праграмы пачалася ў 2004 годзе; фінансаванне ажыццяўляе Еўрапейская камісія.
Першы этап праграмы: 2004 – 2008 гг. – за гэты перыяд ажыццяўлялася падтрымка прыблізна 100 магістарскіх курсаў, а таксама прадастаўляліся гранты каля 5000 выпускнікам з “трэціх краіх” і 4000 грантаў – з краін ЕЗ, якія ў межах праграмы ездзілі на навучанне за межы Еўропы. Праграма таксама прадаставіла стыпендыі на выкладчыцкую і даследчую дзейнасць у Еўропе для больш, чым 1000 навуковых супрацоўнікаў з краін не ЕЗ, і для такой жа колькасці вучоных з ЕЗ, якія з'яжджаюць па абмену. Праграма аказала падтрымку прыблізна 100 кансорцыумам паміж еўрапейскімі ўдзельнікамі праграмы і ВНУ з другіх краін. На перыяд другога этапу (2009 – 2013 гг.) праграма “Erasmus Mundus” прадугледжвае працяг і пашырэнне комплекса мерапрыемстваў, якія былі распачаты на першым этапе.
Асноўная мэта праграмы заключаецца ў павышэнні якасці і прывабнасці еўрапейскай вышэйшай адукацыі. Майстар – класы і стыпендыі, уключаныя ў праграму “Erasmus Mundus”, павінны садзейнічаць развіццю ўзаемаадносін паміж разнастайнымі культурамі. Падтрымліваючы міжнародную актыўнасць вучоных і студэнтаў, праграма мае на мэце падрыхтаваць не толькі еўрапейскіх, але і замежных студэнтаў да жыцця ў глабальным грамадстве, якое грунтуецца на ведах. Праграма заклікана ўзмацненіць еўрапейскае супрацоўніцтва і міжнародныя сувязі ў вышэйшай адукацыі з дапамогай высокаякасных курсаў павышэння кваліфікацыі, якія дазваляюць студэнтам і стыпендыятам з усіх краін свету паступаць у аспірантуру ў некалькі еўрапейскіх універсітэтаў адначасова.
Праграма складаецца з 3-х модуляў:
Модуль 1: Сумесныя магістарскія і доктарскія праграмы, уключаючы стажыроўкі – гэта сумесныя праграмы высокай акадэмічнай якасці, якія прапанаваны кансорцыумам еўрапейскіх ВНУ з трох розных краін (у кансорцыум могуць таксама ўваходзіць ВНУ нееўрапейскіх краін). Студэнты і прафесарска-выкладчыцкі склад з любых краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕЗ, маюць права падаваць заяўкі на стыпендыю. Інтэграваная вучэбная праграма “Erasmus Mundus” павінна прадугледжваць абавязковы перыяд навучання і і правядзенне навуковых даследаванняў, прынамсі, у дзвюх навучальных установах.
Модуль 2: Партнёрства з ВНУ з краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕЗ. Партнёрства заклікана дапамагчы ўдасканаленню супрацоўніцтва і мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, і такім чынам, зрабіць уклад у сацыяльна – эканамічнае развіццё трэціх краін. Асаблівая ўвага надаецца магчымасцям удзельнічаць прадстаўнікам з сацыяльна неабароненых груп (бежанцы, студэнты з абмежаваным фізічным развіццём).
Модуль 3: Павышэнне прывабнасці еўрапейскай вышэйшай адукацыі – гэта праекты накіраваныя на павышэнне інтарэсу да еўрапейскай адукацыі ў свеце. Гэта частка павінна прадставіць дасягненні еўрапейкай вышэйшай адукацыі, а таксама дапамагчы інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі і рашэнню пытанняў узаемнага прызнання дыпломаў і адпаведнасць адукацыі з іншымі краінамі.
У межах праграмы Erasmus Mundus прадастаўляецца дапамога:
1. ВНУ, якія жадаюць рэалізаваць сумесныя праграмы на ўзроўні аспірантураў ці стварыць партнёрства паміж ВНУ Еўропы і трэціх краін.
2. Студэнтам, вучоным і супрацоўнікам ВНУ.
3. Любой арганізацыі, занятай у вобласці вышэйшай адукацыі, якія жадаюць развіваць праекты, накіраваныя на папулірызацыю, павышэнне прывабнасці еўрапейскай адукацыі ва ўсім свеце.
Праграма прапаноўвае адзіныя правілы прыёму – ўніфікаваную працэдуру падачы дакументаў і адзіны парадак адбору дакументаў. Ацэньваецца атрыманая кандыдатам адукацыя, вопыт працы па спецыяльнасці (калі ён ёсць), веданне замежнай мовы і матывацыя. У пакет дакументаў ўваходзяць: анкета – заяўка, рэзюмэ (curriculum vitae, CV), эсэ (матывацыя), рэкамендацыі, копія дыплома (пераведзеная на замежную мову і натарыяльна зацверджаная).
Дзеля таго, каб стаць стыпендыятам праграмы “ErasmusMundus” трэба абпавядаць шэрагу ўмоў. Па-першае, неабходна адвучыцца хаця б чатыры гады па спецыялізацыі выбранай праграмы, пажадана мець добрыя і выдатныя адзнакі ў дыпломе. Часам патрабуецца мець вопыт працы па спецыяльнасці, хаця б невялікі.
У лік абавязковых патрабаванняў ўваходзіць выдатнае валоданне замежнай мовай. У пакет дакументаў даволі часта патрабуецца прадаставіць сертыфікат аб здачы моўнага тэсту (TOEFL, IELTS, DALF і г.д.) з вынікам не ніжэй устаноўленага ўзроўню. Другой замежнай мовай, калі гэта неабходна, трэба валодаць на даволі сціплым узроўні.
Варта аднесціся з асаблівай увагай і адказнасцю да запаўнення пунктаў заяўкі, неабходна пісаць пра сябе толькі праўдзівую інфармацыю.
У эсэ (матывацыі) не варта абмяжоўвацца толькі пералічэннем этапаў свайго жыцця, а трэба акцэнтаваць увагу на тых з іх, якія гавораць у вашу карысць. Будзе не лішнім узгадаць пра вашыя станоўчыя якасці, можна напісаць пра планы на будучыню. Пры гэтым эсэ павінна быць даволі лаканічным і ёмкім па зместу.
Ад прэтэндэнта на стыпендыю патрабуецца 1 – 3 рэкамендацыйных лісты. Для студэнта лепшым рэцэнзентам можа быць яго навуковы кіраўнік ці выкладчык профільнай дысцыпліны. За астатнімі можна звярнуцца да людзей, пад чыім кіраўніцтвам ён працаваў (нават часова). Рэкамендацыі пішуцца на спецыяльных бланках і адпраўляюцца ў асобных капэртах.
Для ўдасканалення мовы і запаўнення неабходных дакументаў патрабуецца час, таму лепш за ўсё пачаць падрыхтоўку загадзя, за 1-1.5 гады да падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі.
Падчас усяго навучальнага працэсу да Erasmus-студэнтаў (эразмаўцаў) прад’яўляюцца такія ж патрабаванні, якія існуюць ва універсітэце для студэнтаў. Затое дыплом Erasmus Mundus дазваляе ўладкавацца ў любой дзяржаве Еўропы.
Для патэнцыйных удзельнікаў на афіцыйным сайце, апублікавана Інструкцыя і інфармацыя па конкурсах ErasmusMundus. Навукова-даследчыя арганізацыі, грамадскія ці прыватныя сферы вышэйшай адукацыі падаюць заяўку ў адпаведнасці з умовамі конкурса. Студэнты і прафесарска – выкладчыцкі склад з нееўрапейскіх краін павінны падаваць заяўку індывідуальна і напрамую ў выбраныя універсітэты.
Хрысціна Чарняўская для http://adukacyja.info/.