"Салідарнасьць" у рэгіёнах

1-2 лютага дэмакратычная супольнасць не толькі ў сталіцы і вялікіх гарадах, але і ў рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, ладзіла імпрэзы і дыктоўкі салідарнасці, прысвечаныя 175 - годдзю нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150 угодкам яго паўстання.
 
У Магілеве актывісты пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аннай Уладзіміраўнай Бандарэнка.
 
Read more

Падчас Калядных і навагодніх святаў не зачыняюцца дзверы ў сям’і Шацікавых, якую у мінулым годзе напаткала трагедыя – заўчасны сыход з жыцця вядомай магілёўскай актывісткі Крысціны Шацікавай. Сябры дэмакратычнага руху ў меру сваіх магчымасцяў імкнуцца падтрымаць дзяцей, застаўшыхся сіратамі, і іх бабулю.  Зараз усе цяжкасці - і ў выхаванні дзяцей, і матэрыяльныя - ляглі на плечы Святланы Міхайлаўны - маці Крысціны.
 Read more

Віцебскія настаўнікі распавядаюць, як трэба хітраваць, каб крыху зарабіць. Не для сабе канешне – у школьных інтарэсах.
 
- Надыйшлі маразы, а дзеці больш не могуць заставацца пасля заняткаў на мастацкі гурток. Ім хочацца да дому, пагуляць на вуліцы, пакуль яшчэ зусім не схаладзела. Што я буду рабіць, калі зусім не здолею зараз сабраць дзяцей? – разважае настаўніца адной з віцебскіх школ.
 
Яе гурток – гэта так званая “платная паслуга”, ажыцяўляць якую школы павінны ў абавязковым парадку. Пры гэтым, няма ніякае розніцы, што гэта павінны быць за паслугі, галоўнае, каб за іх плацілі.
 Read more

На галоўнай вуліцы Брэста, перад кінатэатрам “Беларусь”, адбыўся моладзевы флэш-моб “Freehugs” (“Абдыманні без межаў”)
 
Ці то з-за кепскага надвор’я, ці то з-за сарамлівасці, бо асноўнай мэтай акцыі было падыходзіць да незнаёмых людзей і абдымаць іх, на самым пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў было ня вельмі шмат.
 Read more

У лістападзе на старонках дзяржаўнай гарадской газеты "Вячэрні Брэст"з’явілася інтэрв’ю з рэктарам БрДУ  імя А. С. Пушкіна. З яго вынікае, што М. Э. Часноўскі лічыць “свой” універсітэт ледзь не лепшым украіне.
 
Аднак студэнты і выкладчыкі   так не лічаць. Read more

Моладзевы актывіст Андрэй Падаляк распавёў аб “здарэнні”, адбыўшымся з ім на гэтым тыдні: “Непасрэдна перад затрыманнем я размаўляў на вуліцы па тэлефоне з жонкай. Пры чым на роднай, беларускай мове, што чамусці выклікала ўвагу мінаючых супрацоўнікаў міліцыі. Я проста ўпэўнены, калі б з маіх вуснаў лілася расейская мова, “вартаўнікі правапарадку” нават не паглядзелі бы ў мой бок.”
 Read more

Жыхары мястэчка Падсвілле Глыбоцкага раёну ўжо не першы год вядуць барацьбу за чысціню возера Алойсберг, на беразе якога знаходзяцца іх дамы.

Яны звярнуліся да прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў, які з’яўляецца дэпутатам ад Глыбоцкай выбарчай акругі. Пад зваротам было сабрана больш 200 подпісаў мясцовых жахароў. Ініцыятарам збору подпісаў стаў мясцовы незалежны журналіст Яўген Самсонаў.

Нядаўна быў атрыманы афіцыйны адказ, падпісаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко, з якога вынікала, што вада ў возеры чыстая і таму пагрозы для здароў’я і навакольнага асяроддзя не ўяўляе.

– Нават піць з возера магчыма, - сумна жартуюць мясцовыя жыхары і дадаюць: - Хай камісія, даследваўшая возера, прыязджаюць да нас летам купацца.Read more

Напярэдадні Народнага схода  8 кастрычніка адзін з сябраў магілёўскай ініцыятыўнай групы Уладзімір Шанцаў даслаў ветлівае запрашэнне чыноўнікам гарвыканкама наведаць сход.
Read more

 У Берасьці на плошчы Леніна  28 сакавіка 2011 года  супрацоўнікі  міліцыі затрымалі юрыста,  праваабаронцу Рамана Кісляка, калі ён  раздаваў мінакам  бюлетэні Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" аб падзеях 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.Read more

Syndicate content