Сістэма адукацыі ў краінах ЕС

Нідэрланды

Вышэйшая адукацыя ў краіне мае дзвеформы: даследчыцкія універсітэтыі універсітэты прыкладных навук. Сярод першых універсітэты агульнага профілю, інжынерныя і сельскагаспадарчыя, а таксама Адкрыты універсітэт.

Сярод ВНУ прыкладных навук  існуюць установы агульнага профілю і спецыялізаваныя: сельскагаспадарчыя, вынаходніцкія, выяўленчага і выканаўчага мастацтва і педагагічныя. Калі даследчыцкія ўніверсітэты прапануюць праграмы даследванняў галоўным чынам, то ўніверсітэты прыкладных навук даюць прафесійную адукацыю больш вузкага прызначэння.

Адукацыйны працэс у межах больш чым 1450 праграм ажыцяўляецца на ангельскай мове. Таксама прапануюць кароткатэрміновыя курсы падвышэння кваліфікацыі для спецыялістаў сярэдняга складу ў розных галінах.

Дзе атрымаць падрабязную інфармацыю?

http://www.studyinholland.nl

http://www.minocw.nlЧытаць далей

Аўстрыя

У Аўстрыі існуюць установы рознага характару. 15 універсітэтаў краіны прапануюць студэнтам шырокі выбар адукацыйных праграм. У шасці ўніверсітэтах мастацтваў мажліва атрымаць адукацыю ў галіне мастацтваў: музыкі, тэатральнага мастацтва, кінематографа, ці прыкладных навук.

Існуюць і прыватныя ўніверсітэты. З 1993 года ў Аўстрыі, апроч ўніверсітэтаў з’явіліся і 20 універсітэтаў прыкладных навук (Fachhochschul-Studiengange – FH).Апроч таго існуюць універсітэцкія педагагічныя каледжы (РН), якія запрашаюць выпускнікоў сярэдніх школ.

Для кіравання вялікім грантам, які  выдзяляецца аўстрыйцам і замежнікам, учынена Аўстрыйская Агенцыя міжнароднага развіцця ў галіне педагагічных даследванняў (Osterreichische  Austauschdienst GmbH – OeAD-GmbH).Чытаць далей

Нямеччына

Нямеччына – гэта краіна з буйнымі адукацыйнымі традыцыямі навуковай і даследніцкай працы. Па ўсёй тэрыторыі краіны знаходзіцца 383 ВНУ. Тыя, хто цікавіцца навучаннем у Нямеччыне, могуць абраць сярод універсітэтаў і інстытутаў з універсітэцкім статусам, такіх як універсітэт прыкладных навук (Fachhochschulen) ці каледжы мастацтва, музыкі і кіно. Усе дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы адкрыты для студэнтаў -замежнікаў.

Стыпендыі размяркоўваюць у асноўным Нямецкая служба па акадэмічных абменах Deutscher  Akademischer Austauschdienst (DAAD) і іншыя дзяржаўныя фонды. Каб даведацца падрабязнасці і дадатковую інфармацыю пра працэдуру выбара кандыдатаў, патрабаваннях і скрайніх тэрмінах, рэкамендавана звязацца з бліжэйшым офісам DAAD.

Дзе атрымаць падрабязную інфармацыю?

http://www.daad.de/deutschland/foerderung/stipendiendatenbank/00462.en.htmlЧытаць далей

Славаччына

Саваччына мае агулам 20 дзяржаўных бюджэтных і прыватных ВНУ, уключна з 10 традыцыйнымі універсітэтамі, 3 тэхналагічнымі, 1 сельскагаспадарчым, 3 інстытутамі выяўленчага мастацтва і музыкі, гэтаксама як і інстытут эканомікі і ветэрэнарыі. Сярод дзяржаўных – дзве вайсковыя акадэміі, адна паліцэйская і адзін медычны ўніверсітэт. Апроч таго, у краіне дзейнічаюць яшчэ 10 ВНУ з дзяржаўнай акрэдытацыяй.

У адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам аб вышэйшаей адукацыі ВНУ прапануюць трохступеневую сыстэму адукацыі: бакалаўрыят, па заканчэнні другой ступені надаецца ступень магістра, альбо доктара медыцыны ці дыплом інжынера, трэці ўзровень – дактарантура.

Патрабаванні да іншаземцаў нічым не адрозьніваюцца ад патрабаванняў да грамадзян Славаччыны.Чытаць далей

Чэшская Рэспубліка

Гісторыя вышэйшай адукацыі ў Чэхіі налічвае больш за 600 гадоў. У 1348 годзе ў Празе адкрыў дзверы Карлаў Універсітэт, які з’яўляецца найстаражытнейшай ВНУ Цантральнай Еўропы.

На дадзены момант у сістэму вышэйшай адукацыі краіны ўваходзяць 74 установы, сярод якіх 26 дзяржаўных, 2 казённых і 46 прыватных.

У Чэхіі трохступенёвая сістэма вышэйшай адукацыі, уключае праграмы на ступень бакалаўра, магістра і доктара. Пры паступленні на праграмы бакалаўра і магістра асноўным патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць поўнай сярэдняй ці прафэсійнай адукацыі са здачай уступных іспытаў. Звычайна скрайні тэрмін падачы ўступных заяў – канец лютага ці сакавіка. Навучальны год пачынаецца з верасня і складаецца з зімовага і летняга семестраў. У большасці выпадкаў уведзена сістэма заліковых адзінак, сумяшчальная з Еўрапейскай сістэмай пераносу заліковых адзінак(ECTS).Чытаць далей

Латвія

У Латвіі існуе 6 дзяржаўных універсітэтаў і шэраг іншых навучальных устаноў. Усе універсітэты і 32 іншых навучальных установы (у тым ліку 17 каледжаў) з’яўляюцца дзяржаўнымі. Апроч таго, існуюць яшчэ 24 прыватных установы (у тым ліку 8 каледжаў), усе яны прызнаны дзяржавай. Усе прыватныя ўстановы валодаюць правам самакіравання. Вышэйшыя навучальныя ўстановы надаюць навуковыя ступені і кваліфікацыю прафесійнай адукацыі.

Латышская сістэма адукацыі адкрыта для іншаземцаў. Вэб-сайт Цэнтра аналізу якасці вышэйшай адукацыі (HEQEC) (см.  далей)   прапануе шэраг вышэйшых навучальных устаноў і каледжаў (інфармацыя дадзена на ангельскай мове). Падрабязную інфармацыю пра сістэму адукацыі Латвіі, пра нарматыўна-прававыя акты, звязаныя  з адукацыяй, ВНУ і прызнанні іншаземных дыпломаў у Латвіі магчыма адшукаць на сайце Латышскага акадэмічнага інфармацыйнага цэнтра.

Дзе атрымаць дадатковую інфармацыю?Чытаць далей

Літва

Літоўскія вышэйшыя навучальныя ўстановы прадугледжваюць праграмы розных узроўняў складанасці і працягласці. Існуюць навучальныя ўстановы дзвух тыпаў: універсітэты і каледжы, неўніверсітэцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Універсітэты прапануюць праграмы для атрымання ступені бакалаўра, магістра і доктара, вышэйшую адукацыю ў галіне прафесійнай творчай дзейнасці, аспірантуру па мастацтве і магчымсці даследчыцкай дзейнасці. Каледж – вышэйшая навучальная ўстанова, дзе пераважвае неўніверсітэцкае навучанне, выконваюцца прыкладныя НДП і (альбо) ажыцяўляецца прафесійнае навучанне ў галіне мастацтва.

Неўніверсітэцкія ступеневыя заняткі – гэта прафесійныя заняткі, накіраваныя на падрыхтоўку да прафэсійнай кар’еры. З 2007 года уведзены ступень бакалаўра па вызначаных прафесіях.Чытаць далей

Польшча

Польскія ВНУ, як дзяржаўныя, так і прыватныя, падзяляюцца на акадэмічныя і прафесійныя.

У сістэме акадэмічных ВНУ, як найменш адзін структурны пададдзел, які мае права надаваць ступень доктара навук, у адрозненні ад прафесійных ВНУ, якія прапануюць  толькі навучальныя праграмы першага ці другога цыклаў ці доўгатэрміновыя.

Такім чынам, навучальныя праграмы маюць адзін, два ці доўгатэрміновы цыкл навучання, а таксама праграмы дактарантуры (трэці цыкл). Першы (ступень ліцэнзіята) цягнецца 6-8 семестраў. Другі – 3-4. У той час, як доўгатэрміновыя праграмы (ступень магістра) – 9-12 семестраў.

Тэрмін праграм не пераважвае 4 гадоў, пры чым выдаецца адпаведны сертыфікат. У межах асобнай працэдуры выпускнікі атрымліваюць ступень доктара.

Дзе магчыма атрымаць больш падрабязную інфармацыю?

http://www.msz.gov.pl

http://www.buwiwm.edu.pl/Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS