Славаччына

Саваччына мае агулам 20 дзяржаўных бюджэтных і прыватных ВНУ, уключна з 10 традыцыйнымі універсітэтамі, 3 тэхналагічнымі, 1 сельскагаспадарчым, 3 інстытутамі выяўленчага мастацтва і музыкі, гэтаксама як і інстытут эканомікі і ветэрэнарыі. Сярод дзяржаўных – дзве вайсковыя акадэміі, адна паліцэйская і адзін медычны ўніверсітэт. Апроч таго, у краіне дзейнічаюць яшчэ 10 ВНУ з дзяржаўнай акрэдытацыяй.

У адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам аб вышэйшаей адукацыі ВНУ прапануюць трохступеневую сыстэму адукацыі: бакалаўрыят, па заканчэнні другой ступені надаецца ступень магістра, альбо доктара медыцыны ці дыплом інжынера, трэці ўзровень – дактарантура.

Патрабаванні да іншаземцаў нічым не адрозьніваюцца ад патрабаванняў да грамадзян Славаччыны.

Студэнты-іншаземцы маюць права на гранты ад Славацкага ўрада на поўны адукацыйны курс  у ВНУ ці дактарантуру, няпоўны курс праграмы, гэтаксама як вывучэнне славацкай мовы ці інтэрнатуру для аспірантаў ці дактароў. 

Зацікаўленыя ў атрыманні стыпендыі павінны звяртацца ў Славацкую амбасаду ў сваёй краіне. Форму заявы магчыма атрымаць на сайце Міністэрства адукацыі Славаччыны.

Дзе атрымаць падрабязную інфармацыю?

www.foreign.gov.sk

http://www.uniba.sk/sucasti