Адказаць на каментар
16 траўня, ў дзень беларускай салідарнасці, родныя, сябры і паплечнікі сустрэлі палітвязняў, вызваленых з-пад варты ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду .Ірына Халіп асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады, Павал Севярынец — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, Сяргей Марцалеў — да двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
У суд Завадскога раёна прыйшлі прадстаўнікі дыпламатычных місій, грамадскія дзеячы, сябры БХД і іншых палітычных партый і рухаў, шматлікія прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі.Суддзя абвесціла прысуд і абвінавачаныя далучыліся да грамады, якая іх сустракалавоплескамі.
Шматлікія вернікі розных канфесій сціскалі ў абдымках брата і сябра, сустаршыню БХД
Паўла Севярынца.
--Тут цяжка сказаць, у якія карты гулялі, прымаючы гэтае рашэнне. Але думаю, што задача і абавязак тых, хто выйшаў, — дапамагчы тым, хто яшчэ застаецца за кратамі. Таму гэтае пытанне трэба падымаць на міжнародным узроўні, дапамагаць, хто чым можа, маліцца за іх. Прысуд у кожным разе незаконны, бо асуджаць людзей за акцыю пратэсту — гэта беззаконне,- - заявіў журналістам Павал Севярынец
Сваякі Ірыны Халіп з радасцю абнялі дачку, калегі паціскалі ёй руку, казалі словы павагі і падтрымкі,уручылі кветкі.
--Да чаго мы дайшлі, калі радуемся таму, што нас пасадзілі не на 10—15 гадоў, а нарэшце далі мне магчымасць гуляць з маім дзіцём, пазбавіўшы яго бацькі,--звярнулась да прысутных Ірына.--Бо калі меркаваць лагічна — калі большасці змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, то навошта жанчыну здзіцём трымаць пад замком? А пасля заявы майго мужа, якую ён зрабіў у судзе, што яму пагражалі маім і Данікавым жыццём, то я разумею, што мяне проста трымалі закладніцай. І майму мужу казалі, што твая жонка і тваё дзіця ў нашых руках: у замкнёнай кватэры, пад нашым наглядам, яны бяз сувязі са знешнім светам і яны нічога нікому ня могуць сказаць. Я разумею, што ўвесь гэтычасбыла закладніцай, і я працягваю заставацца закладніцай.
Спадарыня Ірына абурана тым, што ёй не дазволілі прысутнічаць на абвяшчэнні прысуда яе мужу. Ёй крыўдна за тое, што яна будзе знаходзіцца два гады пад пільным кантролем органаў, якія будуць сачыць за яе паводзінамі. Дома яна хоча зрабіць генеральную прыборку, каб выгнаць усялякі кэдэбэшны дух.
Ірына Халіп распавяла, што 15 траўня іх сын Данік адсвяткаваў свой чацвёрты дзень народзінаў. Бацька даслаў яму з турмы вялікі віншавальны ліст з вершамі. Хлопчык мяркуе, што тата знаходзіцца ў адным з месцаў прыгод і прывязе яму адтуль падарункі. Сп. Ірына падзякавала ўсім, хто быў неабыякавы да лёсу яе сям’і.
Калегі па АГП Анатоль Лябедзька, Людміла Гразнова і іншыя грамадскія дзеячы віталі на волі Сяргея Марцалева, які,як і астатнія вызваленыя з-пад варты палітвязні, заявіў,што галоўнае на сённяшні дзень -- гэта салідарныя дзеянні дзеля вызвалення ўсіх незакопна асуджаных палітычных зняволеных.