Адказаць на каментар

Адлічаны студэнт  Мікіта Каваленка быў звольнены з працы пасля 6-суткавага арышта ў сакавіку 2012 года. Ён адбываў пакаранне па артыкуле 17.1 за адміністрацыйнае парушэнне, і прад’явіў на працу ў ЧТУП “БелАлгір” адпаведную даведку.

Мікіта быў затрыманы ў метро 21 скавіка, дзе ён раздаваў улёткі з абвесткамі пра Дзень волі. Міліцыянт пры затрыманні на месцы спытаў, які артыкул хлопцу больш “падабацца”- пра лаянку матам або пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
 
У выніку прышлося вытрымаць 6-суткавы арышт па ілжасведчанні “за лаянку”.
 
Разам з двума сябрамі Аляксандрам Салдаценкам і Аляксандрам Вялітчанкам Мікіта нядаўна быў выключаны з Мінскага Лінгвістычнага універсітэта за удзел у палітычных мерапрыемствах.
 
Мікіта родам з Гомельскай вобласці, у Мінску вучыўся на 3 курсе, вывучаў гішпанскую мову, якой вельмі цікавіцца. Хлопец з раніцы  наведваў заняткі,  увечары працаваў, а ўдзень далучаўся да дзейнасці “Еўрапейскай Беларусі”.
 
У кастрычніку 2011 года ён браў удзел у акцыях салідарнасці з палітзняволенымі.
 
З таго часу ён меў непрыемнасці ў ВНУ, якія скончыліся выключэннем з універсітэта.
 
4 красавіка 2012, пасля адбыцця суткавага арышту, Мікіта страціў працу на аўтамойцы, дзе працаваў мінулы перыяд. Мікіту абурыў факт звальнення па артыкуле “За прагул”.
Кіраўнік мойкі неаднаразова прымяняў грубае абыходжанне з працоўнымі. На гэты раз ён не правёў з Мікітай канчатковы разлік, вылаяўся на яго і зволіў.
 
Мікіта Каваленка мае намер абскарджваць працэдуру незаконнага звальнення. Разам з сябрамі ён хоча працягнуць адукацыю за мяжой.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку