Адказаць на каментар

Аляксей Матусевіч  паспяхова завяршае вучобу ў дактарантуры на Праграме К.Каліноўскага.
 
На хімічным факультэце Варшаўскай Палітэхнікі ён займаўся экспрэс-аналізам вады. Аляксей вёў распрацоўку высокатэхналагічных прыстасаванняў, якія вызначаюць канцэнтрацыю рэчываў у хімічных пробах.


Яго праца пад назвай “Мініацюрызацыя аніон-селектыўных электрахімічных сэнсараў” напісана на англійскай мове.
 
Аляксей удзельнічаў у  розных міжнародных канферэнцыях, падрыхтаваў 2 публікацыі ў міжнародных часопісах. Маладога навукоўцу апякалі доктар Лукаш Гурскі і доктар Марыюш Петшак.


Па яго словах, ён заўсёды адчуваў дабразычлівае стаўленне да сябе з боку  польскіх выкладчыкаў, а таксама арганізатараў праграмы і К. Каліноўскага і студэнтаў, якія штогод збіраюцца ўзімку на  традыцыйныя сустрэчы “каліноўцаў” ў Беластоке і Варшаве.
 
Аляксей  імкнуўся не адставаць ад іншых  у розных студэнцкіх спартовых падзеях. Ён браў удзел у штогадовым міжнародным марафоне, які традыцыйна праводзіцца ў сталіцы Польшчы.
 
“MaratonWarzawski” з’яўляецца вельмі папулярным мерапрыемствам, якое прапандуе ў горадзе фізічную культуру. Аляксей ганарыцца сваім рэкордам: ён прабег дыстанцыю за 3 гадзіны 26 хвілін, і заняў сярод 4061 удзельнікаў 365 месца!
 
Малады аспірант па-ранейшаму ангажываны у грамадскае жыццё. Падчас вучобы ён актыўна удзельнічаў у сустрэчах з Зянонам Пазняком,  Станіславам Шушкевічам, дзеячамі польскай “Салідарнасці”.  З цікавасцю наведваў Музей Варшаўскага паўстання, Цэнтр Каперніка, дзе можна назіраць зорнае неба ў тэлескоп, хадзіў на канцэрты сімфанічнай музыкі ў Варшаўскую філармонію.
 
Акадэмічная праца у межах Праграмы завяршаецца.
 
Даследванні маладога навукоўца Аляксея Матусевіча выкладзены ў асобную брашуру.
 

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку