Удзельнікі праграмы К. Каліноўскага: Аляксей Матусевіч
Аляксей Матусевіч паспяхова завяршае вучобу ў дактарантуры на Праграме К.Каліноўскага.
На хімічным факультэце Варшаўскай Палітэхнікі ён займаўся экспрэс-аналізам вады. Аляксей вёў распрацоўку высокатэхналагічных прыстасаванняў, якія вызначаюць канцэнтрацыю рэчываў у хімічных пробах.
Яго праца пад назвай “Мініацюрызацыя аніон-селектыўных электрахімічных сэнсараў” напісана на англійскай мове.
Аляксей удзельнічаў у розных міжнародных канферэнцыях, падрыхтаваў 2 публікацыі ў міжнародных часопісах. Маладога навукоўцу апякалі доктар Лукаш Гурскі і доктар Марыюш Петшак.
Па яго словах, ён заўсёды адчуваў дабразычлівае стаўленне да сябе з боку польскіх выкладчыкаў, а таксама арганізатараў праграмы і К. Каліноўскага і студэнтаў, якія штогод збіраюцца ўзімку на традыцыйныя сустрэчы “каліноўцаў” ў Беластоке і Варшаве.
Аляксей імкнуўся не адставаць ад іншых у розных студэнцкіх спартовых падзеях. Ён браў удзел у штогадовым міжнародным марафоне, які традыцыйна праводзіцца ў сталіцы Польшчы.
“MaratonWarzawski” з’яўляецца вельмі папулярным мерапрыемствам, якое прапандуе ў горадзе фізічную культуру. Аляксей ганарыцца сваім рэкордам: ён прабег дыстанцыю за 3 гадзіны 26 хвілін, і заняў сярод 4061 удзельнікаў 365 месца!
Малады аспірант па-ранейшаму ангажываны у грамадскае жыццё. Падчас вучобы ён актыўна удзельнічаў у сустрэчах з Зянонам Пазняком, Станіславам Шушкевічам, дзеячамі польскай “Салідарнасці”. З цікавасцю наведваў Музей Варшаўскага паўстання, Цэнтр Каперніка, дзе можна назіраць зорнае неба ў тэлескоп, хадзіў на канцэрты сімфанічнай музыкі ў Варшаўскую філармонію.
Акадэмічная праца у межах Праграмы завяршаецца.
Даследванні маладога навукоўца Аляксея Матусевіча выкладзены ў асобную брашуру.
Пакінуць новы каментар