Адказаць на каментар
“Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы ў фармаце “маланкавай размовы”.
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрасіла жыхароў вобласці прыняць удзел у распрацоўцы разнастайных праектаў у творчай сферы, гарадскім асяроддзі, краязнаўстве, нацыянальная традыцыйнай культуры і мовы.
І усё гэта — ва ўсіх магчымых міждысцыплінарных перакрыжаваннях і спалучэннях з гісторыяй, адукацыяй, здаровым ладам жыцця, экалог яй, бізнесам, сацыяльнай сферай. Сам жа “Кірмаш праектаў” адбудзецца 28 лістапада ў 18:00 у гатэлі “Віцебск” па адрасе: вул. Замкавая, 5/2а.
“Калі для рэалізацыі сваёй задумы вы шукаеце падтрымку (новых членаў каманды, спонсарскую дапамогу, парады ад аднадумцаў і адмыслоўцаў у сферы вашага праекта) — зрабіце першы крок самі!
Прадстаўце сваю прапанову на “Кірмашы”.
Для ўдзелу дашліце на электронную скрыню [email protected] да 24 лістапада ўключна прэзентацыю, зробленую ў Powerpoint, Prezi.com і інш. па рэкамендаваным плане:
— назва прэзентацыі;
— сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
— мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
— фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
— якія рэсурсы Вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт)?”
Больш падрабязныя парады для ўдзельнікаў вы знойдзеце тут.
Паводле www.news.vitebsk.cc