Адказаць на каментар

18 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя сеткі маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

Парушэнні акадэмічных свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць. Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце і з мэтай фіксацыі парушэнняў праводзяць у новым навучальным годзе маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод, паведамляе сайт  МПГ “Студэнцкая Рада”.

Ахвотныя далучыцца да сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод могуць прыйсці 18 кастрычніка на адмысловае мерапрыемства, дзе будзе:

  • прэзентацыя сеткі маніторынга;
  • размова пра неабходнасць правядзення маніторынга;
  • кароткае навучанне назіральнікаў, як праводзіць маніторынг;
  • прадстаўленне вынікаў маніторынга за 1-ае паўгоддзе 2014 г.;
  • навучанне правільнаму запаўненню дакументаў маніторынга.

А таксама у вас будзе магчымасць задаць любое пытанне, адказ на якое даўно хацелі атрымаць.

Усе пытанні па маніторынгу і мерапрыемству можна накіроўваць на адрас [email protected].

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.

Даведка. Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім балонскім камітэтам‏ і ўжо праводзіцца цягам апошніх трох год.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку