Пашыраецца сетка маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод
18 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя сеткі маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.
Парушэнні акадэмічных свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць. Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце і з мэтай фіксацыі парушэнняў праводзяць у новым навучальным годзе маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод, паведамляе сайт МПГ “Студэнцкая Рада”.
Ахвотныя далучыцца да сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод могуць прыйсці 18 кастрычніка на адмысловае мерапрыемства, дзе будзе:
- прэзентацыя сеткі маніторынга;
- размова пра неабходнасць правядзення маніторынга;
- кароткае навучанне назіральнікаў, як праводзіць маніторынг;
- прадстаўленне вынікаў маніторынга за 1-ае паўгоддзе 2014 г.;
- навучанне правільнаму запаўненню дакументаў маніторынга.
А таксама у вас будзе магчымасць задаць любое пытанне, адказ на якое даўно хацелі атрымаць.
Усе пытанні па маніторынгу і мерапрыемству можна накіроўваць на адрас [email protected].
Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.
Даведка. Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім балонскім камітэтам і ўжо праводзіцца цягам апошніх трох год.
Пакінуць новы каментар