Адказаць на каментар

Псіхолаг, кансультант, спецыяліст у галіне арт-тэрапеўтычных тэхнік Таццяна Крашэўская распавядае пра шляхі пераадолення складаных псіхалагічных станаў чалавека.

У межах кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” камітэта “Салідарнасць”, Таццяна Крашэўская праводзіць серыю трэнігаў, прысвечаных асабістай матывацыі і эфектыўнасці, мэта якіх - даследаваць свае асобасныя асаблівасці, паспрыяць самараскрыццю, самапазнанню, высвятленню “Я-канцэпцыі”, усведамленню сваіх сацыяльных роляў. Першы трэнінг “Асаблівасці асобы: даведайся, хто ты, каб зразумець, што рабіць” паспяхова прайшоў 22 кастрычніка.

- Страта працы - сур'ёзнае выпрабаванне для псіхалагічнага стану чалавека. Гэта наносіць удар па яго самаацэнцы, узмацняе няўпэўненасць у сваіх магчымасцях, што часта вядзе да дэпрэсіі. Якія рэкамендацыі вы маглі б даць, каб пазбегнуць такога псіхалагічнага стану?

- Як паводзіць сябе ў стрэсавых станах? На працягу наступнай сесіі ў нас як раз запланаваны розныя практыкаванні і тэхнікі, якія дапамогуць удзельнікам знайсці прычыны і адпрацаваць навыкі прафілактыкі стрэсавага напружання перад магчымай стрэсавай сітуацыяй; навыкі зніжэння ўзроўню стрэсавага напружання і адэкватнага рэагавання ў момант уздзеяння стрэс-фактараў і мінімізацыі наступстваў стрэсу.

- Мы фактычна жывем ва ўмовах перманентнага эканамічнага крызісу. Цэны растуць, грошы дэвальвуюцца. Медыцына, адукацыя становяцца платнымі. Пастаянна адчуваецца недахоп сродкаў. Можаце даць некалькі простых саветаў, як змагацца са стрэсам, умацаваць стрэсаўстойлівасць? Што трэба зрабіць у першую чаргу?

- Я не даю парады. Мая задача дапамагчы чалавеку знайсці і ўбачыць свае рэсурсы, а далей справа за самім чалавекам. Стресс - гэта пытанне асабістага ўспрымання. Наша жыццё і наш настрой залежаць ад таго, як мы рэагуем на здарэнні, якія могуць нам здацца нечаканымі ці непажаданымі і як мы вырашаем, і вырашаем ці на самой справе, праблемы і задачы, якія ўзнікаюць у нашым жыцці.

Кожны чалавек індывідуальны, патрабуе індывідуальнага падыходу і ў яго будуць індывідуальныя рэакцыі на стрэс. Тое, што для аднаго чалавека патэнцыйная праблема, для іншага - выклік, які прыводзіць да мабілізацыі рэсурсаў.

Важна не зацыклівацца на сваёй праблеме. Пажадана абстрагавацца ад праблемы, а потым яе «прапрацаваць», каб яна не перайшла ў устойлівую форму, калі ўжо можа спатрэбіцца і дапамога псіхіятра.

Спыніце дакучлівыя думкі, паслухайце рэлаксацыйную музыку ці тую, якая Вам падабаецца, арганізуйце свой час, кантактуйце з прыемнымі Вам людзьмі, жывіце сёння - з Радасцю! Важна таксама намагацца ўбачыць ва ўсім пазітыў: звольнілі з працы, што ж, магчыма гэта падстава заняцца ўласным бізнесам...

- Вельмі часта карцінка, якая дэманструецца ў СМІ супярэчыць таму, з чым людзі сутыкаюцца ў штодзённасці. Упрыгожванне рэчаіснасці неяк адбіваецца на псіхалагічным стане альбо здароўі чалавека? Як пазбегнуць негатыўных наступстваў?

- Я не гляджу тэлевізар і не чытаю навін у інтэрнэце. Калі адбываецца нешта вельмі важнае, мне пра гэта распавядаюць сябры і знаёмыя. Гэта дазваляе мне заставацца непрадузятай. Я працую з людзьмі, можна сказаць - з іх Душой, а не з іх грамадзянскай пазіцыяй.

- Дэпрэсію чалавек павінен пераадольваць самастойна або з дапамогай спецыяліста?

- Адназначна сказаць нельга. Ёсць пытанне адпаведнасці або неадпаведнасці сітуацыі. Калі чалавек адчувае, што ён спраўляецца і сапраўды выходзіць з гэтага стану адэкватным, то на здароўе! Зараз ёсць шмат літаратуры на гэтую тэму. Калі ж адчувае патрэбнасць у дапамозе - можна звярнуцца да спецыяліста, які дапаможа вызначыць кірунак працы над сабой і зірнуць на свой стан з боку; дапаможа так зарыентаваць чалавека, каб ён убачыў свой шлях, свой рух сам. Вось гэта важна. Так, на гэта сыходзіць час, але гэта эфектыўна.

- Ці адрозніваюцца методыкі псіхалагічнай дапамогі для людзей розных узроставых катэгорый?

- Адрозненні ёсць, але зараз яны нязначныя. Я працую і з маладыммі людзьмі і тымі, каму больш за 40 гадоў. І тыя і іншыя цікавяцца, развіваюцца, растуць, выходзяць на нейкія новыя ўзроўні асобаснага і духоўнага развіцця. Бо вопыт прыходзіць не столькі з узростам, колькі з колькасцю перажытых сітуацый і, па сутнасці, пройдзеных жыццёвых урокаў. Я заўсёды падыходжу з пазіцый, што кожны чалавек індывідуальны і ўнікальны.

- За НЛП цягнецца шлейф крытычных адзнак з боку псіхолагаў. (Абвінавачванні ў маніпуляванні свядомасцю і г.д.). Што вы скажаце ў абарону гэтага метаду?

- Маё бачанне такое: ёсць НЛП, якое свядома выкарыстоўваецца для маніпулявання і маніпулятар імкнецца выкарыстоўваць іншага чалавека як сродак дасягнення сваіх мэтаў ці атрымання выгады для сябе, а ёсць НЛП тэрапеўтычнае. Гэта значыць працуючы з чалавекам, Вы выступаеце правадніком: прапануеце методыку, чалавек прапрацоўвае сваю праблему, знаходзіць рэсурсы, замацоўвае вынік і сам сябе праграмуе на далейшы поспех і пазітыў. Адзін наш выкладчык прыводзіў добры прыклад: НЛП - гэта калі ты адкрываеш скрыначку, глядзіш - там усё дрэнна. Папрацаваў над сабой, зноў глядзіш у скрыначку - там усё добра. Таксама часта тэхнікі НЛП спалучаюцца з арт-тэрапеўтычнымі тэхнікамі, адаптуючы іх пад канкрэтнага чалавека.

- Што такое, дарэчы, арт-тэрапеўтычныя тэхнікі?

- Арт-тэрапія - гэта калі Душа чалавека раскрываецца, перш за ўсё, яму самому, калі чалавек раптам ясна бачыць свае невыкарыстаныя ўнутраныя рэсурсы і пачынае мець зносіны і сябраваць з імі, ужываць іх у сваім жыцці; арт-тэрапія - гэта калі ажыўляючы белы ліст паперы рыскамі і фарбамі, чалавек падахвочвае ўласныя жыццёвыя сілы, актывізуе і ўмацоўвае іх. А значыць, умацоўвае і імунітэт.

Таксама, напрыклад, арт-тэрапія дазваляе лячыць без медыкаментаў бессань. Так званыя "снатворныя" колеры - жоўты і сіні. Матыў карцін - святло, што ідзе ад цэнтра да перыферыі. Плыўны пераход ад святла да ценю ахутвае, супакойвае і начны летуценнік спакойна засынае. Падобныя малюнкі могуць дапамагчы і пры моцных стрэсах і страхах. Ёсць людзі, схільныя да дэпрэсіі, розным неўратычных засмучэнняў. Ім таксама можа істотна дапамагчы арт-тэрапія.

Перавагі арт-тэрапеўтычных тэхнік у тым, што праз мастацкія вобразы наша несвядомае ўзаемадзейнічае з свядомасцю. Гэта дазваляе ў даволі абмежаваныя тэрміны выявіць і ўсвядоміць нават скрытыя праблемы і ўбачыць розныя шляхі іх вырашэння, а спецыяліст толькі дапамагае чалавеку самому інтэрпрэтаваць тое, што ён адлюстраваў.


Даведка:

Таццяна Крашэўская - Практычны псіхолаг, кансультант, НЛП-практык, спецыяліст у галіне арт-тэрапеўтычных тэхнік, аўтар і вядучая трэнінгавых праграм «Шлях да сябе», «Уверенность- гэта лёгка і проста», «Няхай яны робяць тое, што хочаш ты!», «Стрэс? - Выхад ЁСЦЬ!», «Упраўленне стрэсам або Усе хваробы ад нерваў», «Камунікацыя» , «Выйгравайце на сумоўі», «Асабістая эфектыўнасць і матывацыя: формула поспеху», «Мудрасьць і Сіла Жанчыны або Як быць Kоролевой», «Тэрыторыя Ўнутранага Вопыту» і інш.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку