Адказаць на каментар
Намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Сяргей Красуцкі заявіў пра адкрыццё у Магілёве і Наваполацку новых ЛПП.
Сёлета ў лячэбна працоўныя прафілакторыі (ЛПП) было накіравана больш за 5,7 тысячы грамадзян, якія пакутуюць ад хранічнага алкагалізму, у тым ліку 1,2 тысячы жанчын, піша "Наша Ніва".
ЛПП выкарыстоўваюцца ў тым ліку да асоб, якія дапускаюць гвалт у сям'і. Акрамя таго, распрацаваны алгарытм працы з асобамі, якія вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, а таксама інфармавання членаў сям'і пра магчымасці абароны ад гвалту.
Красуцкі паведаміў, што ў заканадаўства ўнесеныя змены, якія прадугледжваюць працэдуру датэрміновага вызвалення з ЛПП. У чалавека, які апынуўся там, з'яўляецца стымул добрасумленна працаваць, праходзіць курс лячэння і не парушаць правілы рэжыму.
У той жа час праваабаронцы вельмі заклапочаны захаваннем сеткі ЛПП у Беларусі як узаконенай структуры для выкарыстання прымусовай працы. Паводле іх меркаванняў, ЛПП - перажытак савецкай сістэмы, які акрамя Беларусі захаваўся толькі ў Таджыкістане і непрызнанай Прыднястроўскай малдаўскай рэспубліцы.