Адказаць на каментар
Доктарау гістарычных навук Гарадзенскага дзяржуніверсітэта Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт. Афіцыйная прычына - «малая публікатарская дзейнасць».
Пры гэтым за апошнія пяць гадоў выходзіць чацвёртая яе кніга. Як павдамляе Радыё Рацыя са спасыкай на тэлеканал Белсат, папярэдні кантракт сканчаецца 29-га снежня.
Прафесар Святлана Куль–Сяльверстава чытала ўнікальны для Беларусі курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. Нядаўна выкладчыца аддала ў друк манаграфію «Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці».
Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гісторыяграфіі.
Раней з Гарадзенскага ўніверсітэта былі звольненыя выкладчыкі Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская, Настасся Фрода.