Адказаць на каментар

Дата арышту: 
21/12/2014
Вырок: 
1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу; 2 гады калоніі агульнага рэжыму (з 28.05.2015)
Суд: 
Суд Цэнтральнага раёна Мiнска; Суд Пружанскага раёна
Дзяржаўны абвінаваўца: 
Пракурор Павал Гардзеенка
Прозвішча і Імя суддзі: 
Наталля Вайцяховіч; Мікалай Рэпіха
Дата: 
05/10/2014

Гомельскі актывіст Юры Рубцоў нарадзіўся ў 1961 годзе. Усе яго сваякі па лініі маці родам з Гомеля. Свайго бацькі Юры не ведаў. У дзяцінстве Рубцоў апынуўся ў дзіцячым доме, адкуль яго забралі бабулі. Яны ж яго і выгадавалі.

Першыя грошы ён зарабіў у 11 гадоў, дапамагаючы дарослым рабіць рамонт. Па спецыяльнасці Рубцоў ­ кіроўца, але за сваё жыццё паспеў змяніць не адну прафесію і месца працы. У апошні час ён працаваў інструктарам у аўташколе. Юрый любіць працаваць з дрэвам – калісьці ён нават вырабляў мэблю.

Юры Рубцоў ніколі не хаваў сваю грамадзянскую пазіцыю, нярэдка з'яўляўся на людзях у саколцы з палітычнымі лозунгамі. Самая вядомая цішотка Рубцова ­ са словамі «Лукашэнка, сыходзь!»

Менавіта ў такой футболцы Рубцова затрымалі ў 2014 годзе пасля Чарнобыльскага шляху. Суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех 28 красавіка 2014 года пасадзіў Рубцова на 25 сутак арышту за нібыта “непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі” і “дробнае хуліганства”. Гэты ж суддзя палічыў сябе абражаным Юрыем Рубцовым падчас судовых слуханняў і падаў адпаведны іск супраць яго.

6 кастрычніка 2014 года Юрый Рубцоў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў спецкамендатуру No7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

28 траўня 2015 года Юрый Рубцоў асуджаны судом Пружанскага раёна паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу ("ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі") да двух гадоў калоніі агульнага рэжыма.


ПЦ “Вясна” пасля абвяшчэння прысуду прызнала Юрыя Рубцова палітвязнем.

Адбываў пакаранне па адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія №2.

22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку