Юры Рубцоў
Гомельскі актывіст Юры Рубцоў нарадзіўся ў 1961 годзе. Усе яго сваякі па лініі маці родам з Гомеля. Свайго бацькі Юры не ведаў. У дзяцінстве Рубцоў апынуўся ў дзіцячым доме, адкуль яго забралі бабулі. Яны ж яго і выгадавалі.
Першыя грошы ён зарабіў у 11 гадоў, дапамагаючы дарослым рабіць рамонт. Па спецыяльнасці Рубцоў кіроўца, але за сваё жыццё паспеў змяніць не адну прафесію і месца працы. У апошні час ён працаваў інструктарам у аўташколе. Юрый любіць працаваць з дрэвам – калісьці ён нават вырабляў мэблю.
Юры Рубцоў ніколі не хаваў сваю грамадзянскую пазіцыю, нярэдка з'яўляўся на людзях у саколцы з палітычнымі лозунгамі. Самая вядомая цішотка Рубцова са словамі «Лукашэнка, сыходзь!»
Менавіта ў такой футболцы Рубцова затрымалі ў 2014 годзе пасля Чарнобыльскага шляху. Суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех 28 красавіка 2014 года пасадзіў Рубцова на 25 сутак арышту за нібыта “непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі” і “дробнае хуліганства”. Гэты ж суддзя палічыў сябе абражаным Юрыем Рубцовым падчас судовых слуханняў і падаў адпаведны іск супраць яго.
6 кастрычніка 2014 года Юрый Рубцоў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў спецкамендатуру No7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
28 траўня 2015 года Юрый Рубцоў асуджаны судом Пружанскага раёна паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу ("ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі") да двух гадоў калоніі агульнага рэжыма.
ПЦ “Вясна” пасля абвяшчэння прысуду прызнала Юрыя Рубцова палітвязнем.
Адбываў пакаранне па адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія №2.
22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.