Адказаць на каментар

Сёння, 16 лютага неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ў Мінску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітвязню Яўгену Васьковічу.

Малады чалавек асуджаны на 7 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да будынку Камітэту дзяржбяспекі ў Бабруйску. За 3 гады зняволення, паводле сяброў Яўгена Васьковіча, ён адбыў больш за 200 дзён у карцэры.

Дагэтуль вязень магілёўскай турмы больш за год не сустракаўся з маці і толькі напачатку лютага адміністрацыя ўстанова дала яму такую магчымасць. Як распавяла "Радыё Свабода" ягоная маці Рушання, яны нарэшце пабачыліся, дакладней, цягам 2 гадзінаў размаўлялі праз шкло.

Ужо больш за 5 гадоў кожны 16 дзень месяца дае нагоду ўсяму свету звярнуць увагу на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Грамадскія і палітычныя актывісты заклікаюць усіх людзей добрай волі далучацца да падпісання віншавальных паштовак палітзняволеным.

Гэтым разам прапануецца падтрымаць Яўгена Васьковіча, якому 26 лютага споўніцца 24 гады. Гэта пяты дзень народзінаў у няволі.

Напісаць ліст падтрымкі Яўгену Васьковічу можна не толькі падчас акцыі салідарнасці ў РЭП. Гэта можна зрабіць у любы час дома ці ў вольную хвіліну на працы. Даслаць ліст альбо паштоўку можна на адрас:  212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку