Адказаць на каментар

Суд над Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы №4 у Магілёве. Калі палітвязня прызнаюць вінаватым, яму могуць працягнуць тэрмін зняволення на адзін год.

Аб гэтым сайту statkevich.org паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна. Судзіць палітвязня ў закрытым рэжыме будзе суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкула аб хуліганскіх дзеяннях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Мікалай Дзядок прызнаны палітвязнем.

У канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні, кшталту “няправільна адрэагаваў на заўвагу”, і не змог трапіць пад амністыю.

4 снежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісія калоніі прыняла рашэнне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму. Прычынай абвешчаныя шматлікія спагнанні за парушэнне дысцыпліны, якіх палітвязню прад’яўлена ажно 22.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па 411-м артыкуле за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. Гэты артыкул прадугледжвае павелічэнне тэрміну зняволення да года.

"Следчыя дзеянні" цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследаванне яшчэ на месяц.

На волю Мікалай Дзядок павінен быў выйсці сёлета 3 сакавіка.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку