Адказаць на каментар

На сядзібе Партыі БНФ 24 лютага адбылося ўганараванне лепшых навучэнцаў апошняга выпуску курсаў ды-джэяў адраджэння.

Вядучым вечарыны быў сустаршыня аргкамітэта БХД Павал Севярынец. Ён і ўзнагародзіў лепшых навучэнцаў 10-га выпуску адмысловых курсаў, якія, па словах вядоўцы, пакліканыя адраджаць Беларусь праз беларускую форму і хрысціянскі змест.

Цягам апошніх чатырох месяцаў ды-джэі адраджэння праводзілі канцэрты, віктарыны, вечарыны, шоў беларушчыны, рэалізоўвалі праекты, накіраваныя на беларусізацыю і евангелізацыю.

Прэзентацыі пра сваю дзейнасць прадставілі ды-джэі Вольга Кавалькова, Павал Пракаповіч, Андрусь Кавецкі, Катаржына Парыжаская, Алесь Мазанік і Павал Дзюсекаў.

Эфектыўнасць працы ды-джэяў адраджэння вымяралася рэйтынгамі і баламі. Як адзначыў Павал Севярынец, падчас хвалі беларусізацыі 2014 года ды-джэі адраджэння набралі рэкордную колькасць балаў за сваю грамадскую працу ў параўнанні з іншымі выпускамі курсаў ды-джэяў, пачынаючы з 1999 года.

Першае месца атрымаў Павал Дзюсекаў. Другое месца дасталася Алесю Мазаніку (на фота ўверсе). Трэцяе месца заваявала Катаржына Парыжаская.

Гурт хрысціянскай музыкі “Ляўданс” і бард Зміцер Захарэвіч працягнулі музычную частку праграмы. Напрыканцы быў арганізаваны салодкі стол з хатнім пірагом, гарбатай і тартамі.
 

Ды-джэйка Вольга Кавалькова

Катаржына Парыжаская

Павал Дзюсекаў

Гурт “Ляўданс”

Бард Зміцер Захарэвіч

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку