Салігорскі дэмакратычны актывіст Віктар Малочка яшчэ ў мінулым годзе звярнуўся з прыватным пытаннем да кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства ААТ “Беларуськалій”. Свой запыт ён накіроўваў на роднай беларускай мове, але лісты ад адказных работнікаў калійнага гіганта атрымаў выключна па-руску. Рэагаваць на парушэнне заканадаўства давялося пракуратуры Салігорскага раёна.Чытаць далей