Вярхоўны суд Расіі адхіліў пазоў Мінюста аб ліквідацыі "Мемарыяла"

28 студзеня Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прыняў рашэнне пакінуць заяву Мінюста аб ліквідацыі таварыства "Мемарыял" без задавальнення.

Пакуль была агучана толькі рэзалютыўная частка рашэння суда, матывы, якімі ён кіраваўся, пакуль застаюцца невядомымі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Паводле інфармацыі РАПСІ з залы суда, Мінюст адмовіўся адклікаць свой пазоў аб ліквідацыі таварыства, нягледзячы на тое, што "Мемарыял" ліквідаваў парушэнні закона, выяўленыя ў ходзе праведзеных раней праверак.

"Усе парушэнні закона, дапушчаныя "Мемарыялам", ліквідаваныя. Але пытанне аб далейшым разглядзе справы мы пакідаем на рашэнне суда", - сказала прадстаўнік Мінюста. Пры гэтым Мінюст адзначаў, што ў выпадку ліквідацыі парушэнняў пазоў з суду будзе адкліканы.

Таварыства "Мемарыял" лічыла прэтэнзіі Мінюста фармальнымі, аднак у лістападзе мінулага года арганізацыя правяла канферэнцыю, па выніках якой былі ўнесеныя змены ў статут, да якога Мінюст меў прэтэнзіі.

Нагадаем, Міністэрства юстыцыі звярнулася са скаргай у Вярхоўны суд у кастрычніку 2014 года. Ведамства патрабавала ліквідаваць таварыства "Мемарыял" у сувязі з парушэннем заканадаўства, у прыватнасці адсутнасцю ў арганізацыі агульнарасійскага статусу. У Мінюсце заявілі, што рэгіянальныя структуры "Мемарыяла" створаны ў выглядзе самастойных гарадскіх арганізацый, а не аддзяленняў фонду.

Таварыства "Мемарыял" займаецца, у прыватнасці, пытаннямі рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і адукацыйнымі праграмамі. У складзе таварыства працуе праваабарончы цэнтр "Мемарыял", які спецыялізуецца на маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека на Паўночным Каўказе. Гэты цэнтр занесены ў рэестр некамерцыйных арганізацый - замежных агентаў.
 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку