Адказаць на каментар

Следства палічыла магчымым хадайнічаць перад пракурорам аб змене меры стрымання. Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі цяпер знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезде.

Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы, якую ў СМІ назвалі «справай графіцістаў», паведамляе сайт Следчага камітэта. Дзве асобы прыцягнутыя ў якасці падазраваных па крымінальнай справе, яшчэ двум прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злоснага хуліганства.

Падчас папярэдняга расследавання праведзены асноўныя працэсуальныя дзеянні: допыты падазраваных і сведкаў, агляды мясцовасці, пашкоджанай маёмасці, канфіскаваныя дакументы, камп'ютарная тэхніка, мабільныя прылады і іншыя рэчавыя доказы. Прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні.

Абвінавачаныя сваю віну ў інкрымінаваных дзеяннях прызналі цалкам, чыстасардэчна раскаяліся і пакрылі прычыненую шкоду ў поўным аб'ёме.

Тлумачачы следчым матывы сваіх дзеянняў, адзін з падазраваных распавёў, што пашкодзіў білборды з-за крыўды на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

З улікам выканання неадкладных следчых дзеянняў па справе, прызнальных паказанняў абвінавачаных, іх раскаяння і кампенсацыі нанесенай шкоды, а таксама ўлічваючы той факт, што абвінавачаныя не змогуць перашкодзіць далейшаму расследаванні крымінальнай справы, следства палічыла магчымым хадайнічаць перад пракурорам аб змене меры стрымання. Гэтае хадайніцтва задаволена.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных зменена на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.


Нагадаем, што 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці», а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага білборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Праабаронцы тады выступілі з заявай наконт сітуацыі, запатрабаваўшы неадкладнага вызвалення з-пад варты Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага.

Паводле газеты "Наша Ніва"
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку