Адказаць на каментар

Суддзя Мінскага абласнога суда сп. Гучок разгледзеў касацыйную скаргу салігорскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіміра Лемеша і пастанавіў адмяніць рашэнне суда Салігорскага раёна ды накіраваць справу на новы разгляд іншаму суддзі.

Уладзімір Лемеш быў беспадстаўне затрыманы нібыта за нецэнзурную лаянку, дзве ночы правёў у жудасных умовах Салігорскага ІЧУ, а затым атрымаў штраф у трыста тысяч рублёў, у яго быў праведзены ператрус з выняццем друкаванай прадукцыі. Рашэнне суда Салігорскага раёна аб прызнанні яго вінаватым у дробным хуліганстве і прысуджаны яму штраф актывіст палічыў незаконным ды абскардзіў у касацыйнай інстанцыі, паведамляе ПЦ "Вясна".

Нечакана для самога Уладзіміра Лемеша Мінскі абласны суд палічыў рашэнне салігорскага суда аднабаковым і няпоўным, а даследванне абставінаў адміністрацыйнага правапарушэння неаб’ектыўным.

“Суддзя разгледзеў справу павярхоўна, належным чынам не даследваў абставіны правапарушэння і не высветліў, ці меўся ў Лемеша У. М. хуліганскі матыў, а таксама не высветліў, у дачыненні якіх асобаў выказвалася нецэнзурная лаянка і ці былі гэтыя выказванні скіраваныя на прыніжэнне іх гонару и годнасці. Пры такіх абставінах пастанову нельга прызнаць законнай і абгрунтаванай і яна падлягае адмене, а справа накіраванню на новы разгляд,” - гаворыцца ў пастанове Мінскага абласнога суда.


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку