Адказаць на каментар

Пры разглядзе скаргі Ніны Багінскай ў Мінгарсудзе 3 лютага вынесеная пастанова аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб адмене ранейшай судовай пастановы.

Нагадаем, на апошняй прэсавай канферэнцыі кіраўнік краіны жорстка раскрытыкаваў МУС за арышты і затрыманні ўдзельнікаў акцый салідарнасці з загінулымі героямі «Нябеснай сотні» ды загінулымі журналістамі французскага часопіcа "Charlіe Hebdo". Ён заявіў, што міліцыі не варта было чапаць гэтых людзей, і даручыў разабрацца кіраўніку МУС. Як бачна, словы Лукашэнкі не засталіся па-за ўвагай судовых органаў.

Менавіта ў акцыі памяці загінулых герояў Майдана і ўдзельнічала Ніна Багінская, за што была 23 студзеня пакараная судом Цэнтральнага раёна штрафам у памеры 20 базавых велічынь паводле частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейснены на працягу года паўторна).

Пры разглядзе скаргі у Мінскім гарадскім судзе суддзя Камісараў прыйшоў да нечаканай высновы, што “зыходзячы са зместу, выкладзенага ў апісальна-матывіровачнай частцы вынесенай раённым судом пастановы ў адносінах да Багінскай Н.Г. вынікае, што не было дакладна ўстаноўлена, у якім мерапрыемстве Багінская прымала ўдзел 22 студзеня – у несанкцыянаваным мітынгу альбо несанкцыянаваным пікетаванні”.

Як адзначае сайт spring96.org, пакаранне за ўдзел у пікеце альбо мітынгу, які не быў санкцыянаваны ўладамі, нічым не адрозніваецца ў тым, што тычыцца паўторнасці здзяйснення правапарушэння. А прыведзеная ў пастанове Мінгарсуда цьмяная падстава для адмены прысуду тлумачыцца крытычнымі выказваннямі кіраўніка краіны, агучанымі на прэс-канферэнцыі ў адрас сілавікоў.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку