Адказаць на каментар

Вялікія плакаты з партрэтам Мікалая Дзядка расклееныя ў цэнтры горада. Акцыя салідарнасці прымеркавана да новага суду над палітычным зняволеным, які пачаўся 25 лютага ў Магілёўскай турме, паведамляе charter97.org са спасылкай на брэстчукоў.

Мікалай Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. 27 мая 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). 5 снежня 2012 г. пастановай суда ўмовы адбыцця пакарання Дзядку былі заменены на больш жорсткія, і Мікалая перавялі з калоніі № 17 Шклова ў турму № 4 Магілёва.

Як лічаць праваабаронцы, падставай для прысуду Дзядку стаў ягоны ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць сумесных руска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

Дзядок павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 у сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання, аднак супраць яго распачалі новую крымінальную справу. Палітвязню інкрымінуюць больш за дваццаць парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма. Усе парушэнні былі сабраныя з моманту яго заключэння ў 2012 годзе.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку