Адказаць на каментар
22 чэрвеня ў Мінскім раённым судзе чакаюцца працэсы над актывістамі “Еўрапейскай Беларусі” Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, затрыманымі ў сталіцы 19 чэрвеня.
Усе трое былі затрыманыя ў пятніцу ўвечары каля супермаркета “Гіпа” на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам “Свабоду Рубцову” (гомельскі актывіст Юры Рубцоў 28 траўня быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі, “Міжнародная амністыя” прызнала яго вязнем сумлення), нагадвае Радыё Свабода.
Затрыманых спачатку даставілі ва УУС Першамайскага раёну Мінску, а затым перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёну.
Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве.
Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зняволення пасля таго, як адмовіўся працаваць на “хіміі” за нізкі заробак і зрабіў на грудзях татуіроўку “Лукашэнка, сыходзь” яшчэ на 2 гады зняволення і цяпер знаходзіцца ў ІЧС у Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу суддзі, які судзіў Рубцова, нягледзячы на тое, што таго прывезлі на працэс без верхняга адзення.