Адказаць на каментар

Над пытаннем разважае Павел Сапелка на старонках palitviazni.info. На думку юрыста, акрамя элементу застрашвання грамадства, ёсць яшчэ адно празаічнае тлумачэнне такой незаконнай кваліфікацыі.

У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, заключэнне пад варту ў якасці меры стрымання прымяняецца толькі ў дачыненні да асобы, падазраванага ці абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, за якое законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш двух гадоў. Толькі ў выключных выпадках гэтая мера стрымання можа быць прыменена ў дачыненні да падазраванага або абвінавачанага па справах аб злачынствах, за якія законам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў: калі яны не маюць пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ці не ўсталяваная іх асоба.

Таму кваліфікацыя дзеяньняў па артыкулах, якія прадугледжваюць адказнасць за пашкоджанне маёмасці, не дазволіла б заўзятым праваахоўнікам пакінуць затрыманых ў зняволенні больш чым на трое сутак: артыкулы за пашкоджаньне маёмасці прадугледжваюць куды больш мяккае пакаранне.

Можа, прычына ў тым, што за трое сутак сінякі ня гояцца?

Новым такі падыход не назавеш; ён і раней паспяхова выкарыстоўваўся КДБ, пракуратурай і міліцыяй, у тым ліку, у дачыненні да палітвязняў: ім прад’яўлялася загадзя больш цяжкае абвінавачванне па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, а пасля суд асуджаў іх па складу злачынства, які не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі.

Па такой схеме трымалі да прысуду суда ў следчым ізалятары удзельнікаў “Партнэрства” ў 2006 годзе, так чакаў прысуду А. Гайдукоў, які быў спачатку абвінавачаны ў здрадзе радзіме. Адносна новы орган папярэдняга расследавання – Следчы камітэт – нічым не адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў на ніве праваахоўнай дзейнасці.

Нялішне нагадаць, што нават тады, калі ёсць фармальнае права ўжыць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, такая мера ўжываецца толькі пры наяўнасці сур’ёзных падстаў: меры стрымання могуць прымяняцца органам, які вядзе крымінальны працэс, толькі ў тым выпадку,калі сабраныя па крымінальнай справе доказы даюць дастатковыя падставы меркаваць, што падазраваны ці абвінавачаны

  • можа схавацца ад органа крымінальнага пераследу і суда;
     
  • перашкодзіць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы або разгляду яго судом, у тым ліку шляхам аказання незаконнага ўздзеяння на асоб, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе, утойвання ці фальсіфікацыі матэрыялаў, якія маюць значэнне для справы, няяўкі без паважных прычын па выкліках органа, які вядзе крымінальны працэс;
     
  • здзейсніць прадугледжанае крымінальным законам грамадска небяспечнае дзеянне;
     
  • будзе процідзейнічаць выканання прысуду.

Як правіла, ніякімі доказамі гэтага на пачатак следства СК не валодае, і мера стрымання абіраецца на падставе галаслоўных сцвярджэнняў, што, безумоўна, парушае правы абвінавачанага (падазраванага).

Павел Сапелка
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку