Адказаць на каментар

Імпрэза адбылася 27 верасня па ініцыятыве Руху Салідарнасці “Разам” і пры падтрымцы аргкамітэта па стварэнню Беларускай Партыі Свабоды.

Як паведаміў salidarnasc.org Зміцер Захарэвіч, падчас мерапрыемства ўзгадвалі добраахвотнікаў з тактычнай групы “Беларусь” ДУК “Правы Сектар”, што загінулі ў антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны – Віталя Ціліжэнку і Алеся Чаркашына.

На вечары выступілі старшыня аргкамітэта БПС Сяргей Высоцкі, прэс-сакратар Руху Салідарнасці “Разам” ва Украіне Алег Аўчыннікаў, а таксама запрошаныя госці − чалец Галоўнага Проваду Кангрэсу Украінскіх Нацыяналістаў Васіль Аўчарук, прадстаўнік УНСО Назар Прыходзька і добраахвотнік з тактычнай групы “Беларусь” ДУК ПС Ян Мельнікаў, які асабіста ведаў Алеся Чаркашына.

У выступах была чарговы раз узнятая праблема адсутнасці афіцыйнага статусу ў значнай часткі беларусаў, што ваююць у складзе ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў у зоне АТА.

Падчас мерапрыемства былі прадэманстраваныя кліп на песню Алеся Чаркашына “Не здавайся!” і дакументальны фільм “Добраахвотнікі”. 


Нагадаем, адзін з ініцыятараў стварэння тактычнай групы “Беларусь” Віталь Ціліжэнка, які 10 год таму перабраўся з Беларусі ва Украіну, загінуў 10 жніўня пад Белакаменкай. У тым жа баі быў цяжка паранены і памёр пасля некалькіх тыдняў комы 28 жніўня ў шпіталі ў Запарожжы беларус Алесь Чаркашын.

Ян Мельнікаў

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку