Адказаць на каментар

29 кастрычніка ў неафіцыйны дзень памяці ахвяраў таталітарызму каля 150 чалавек расцягнуліся ўздоўж праспекту Незалежнасці ля сцен КДБ і запалілі знічкі. Памятныя мерапрыемствы адбыліся і ў іншых гарадах краіны.

Акцыя памінання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ладзілася з ініцыятывы Мікалая Статкевіча.

Міліцыя склала пратаколы на Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча, а таксама на лідара АГП Анатоля Лябедзькі, піша novychas.by (на сайце таксама можна паглядзець фотарэпартаж) .

Як паведамляе сайт spring96.org, памятныя мерапрыемствы ў гэты дзень прайшлі таксама ў іншых гарадах краіны.

Жыхары горада Пружаны ў Брэсцкай вобласці прынеслі знічкі да будынка былога Пружанскага аддзела НКВД, дзе некалі катавалі ксяндза Казіміра Свёнтака, паведамляе nn.by.

У Баранавічах грамадскія актывісты і праваабаронцы  ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі каля Крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Віцебскія актывісты таксама ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 29 кастрычніка група актывістаў вырашыла паставіць на ўзлеску каля вёскі Хайсы новы крыж.

Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правялі акцыю, прымеркаваную да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, у Брэсце. Акцыя адбылася на Трышынскіх могілках Брэста каля помніка ахвярам сталінскіх лагераў.

У Магілёве на месцы масавых расстрэлаў грамадзян, якія адбываліся ў 1920-30 гады, мясцовыя актывісты Таварыства беларускай мовы ўсталявалі Крыж памяці. Сродкі на яго зьбіралі талакою.


Нагадаем, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі - літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку