Адказаць на каментар

Ініцятыва арганізацый «Цытуй сваё!», у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Лятучы універсітэт, курсы беларускай мовы «Мова нанова» і Беларускі Калегіум, прапануе адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай.

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме, паведамляе "Наша Ніва".

Ініцыятары прапануюць правесці своеасаблівы флэшмоб з 10 да 13 снежня. «Пачнем флэшмоб у дзень урачыстай цырымоніі ўзнагароджэння спадарыні Святланы і працягнем яго да Дня памяці святой Люцыі. Гэта старое свята Швецыі».

Прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Арганізацыя прагляду жывой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі на публічнай пляцоўцы альбо разам з сябрамі (непасрэдна 10 снежня) альбо прагляд запісу цэрымоніі. Падчас трансляцыі прапануецца упрыгожыць прастору свечкамі як добрай асацыяцыяй з імем пісьменніцы і сімвалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.
  • Перад праглядам альбо пасля яго можна арганізаваць чытанне ўрыўкаў з твораў спадарыні Святланы. Такія чытанні могуць быць арганізаваны і ў якасці асобнага мерапрыемства. 
  • У месцы прагляда (чытанняў) альбо у любым дасяжным для шырокага кола наведвальнікаў месцы было б добра арганізаваць «паштовую скрыню» альбо «куфэрак» для віншавання Святланы усімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата. Скрыні могуць быць арганізаваныя з 10 снежня альбо нават раней і прастаяць у гэтым месцы да 24 снежня Пасля мы збярэм усё з гэтых скрыняў і перададзім Святлане ў якасці віншавання ад усёй краіны.
  • У сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні ўжываючы хэштэгі ‪#‎nobelrazam‬ і‪#‎нобельразам‬, а мы будзем іх збіраць у створаных пад флэшмоб суполках у фэйсбуку і Укантакце».

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку