Адказаць на каментар
Уладзімір Табула прасіў суд узнавіць яго на пасадзе намесніка начальніка аддзела па ахове працы. З гэтай пасады ён быў з парушэннем працоўнага заканадаўства пераведзены на пасаду інжынера гэтага аддзела. А затым звольнены.
Лунінецкі суд прызнаў парушэнне пры пераводзе. Абласны суд прысудзіў кампенсаваць яму маральныя страты. Але ў парушэнне заканадаўства не быў узноўлены на працы, – кажа прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей: “Суд не даў ацэнкі гэтых фактаў і прыняў рашэнне, якое супярэчыць нормам працоўнага заканаўства”.
Прычыну свайго звальнення Табула бачыць не ў адсутнасці прафесіяналізму, а ў прыналежнасці да незалежнага прафсаюза:
“Я з’яўляўся сябрам прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і аб гэтым даведаўся наймальнік. Усіх работнікаў, якія ўступілі ў незалежны прафсаюз, пачалі нахабным чынам звальняць з працы, іх запужвалі, запужвалі іх родных, нікога не пакінулі працаваць, і я аказаўся апошнім з гэтых людзей”.
Уладзімір Табула лічыць звальненне незаконным і будзе аспрэчваць гэтае рашэнне ў вышэйшых судовых інстанцыях, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
Нагадаем, Уладзімір Табула прымаў удзел у відэапраекце “Сведчанні ахвяр дыскрымінацыі” камітэта “Салідарнасць”.