Адказаць на каментар

20 красавіка Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай. Беларускія каталікі далучыліся да акцыі па зборы ахвяраванняў для пацярпелых падчас канфлікту на усходзе Украіны.

«Насельніцтва Украіны доўга пакутуе ад наступстваў узброенага канфлікту, забытага многімі. Як ведаеце, я заклікаў Касцёл у Еўропе падтрымаць ініцыятыву, мной устаноўленую, каб выйсці насустрач гэтай надзвычайнай гуманітарнай сітуацыі.

Загадзя дзякую ўсім, хто шчодра далучыцца да ініцыятывы, якая пройдзе 24 красавіка», — перадае словы Папы на заканчэнні агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане сайт catholic.by.

Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка ў прамове перад малітвай «Regina Caeli». «Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але і жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых так выпрабаваных землях», — сказаў тады Святы Айцец.

Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БелТА, каталікі Беларусі далучацца да акцыі па зборы ахвяраванняў для пацярпелых падчас канфлікту ва Украіне.


 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку