Адказаць на каментар

У Мінску адбыўся круглы стол з удзелам супрацоўнікаў Камітэта “Салідарнасць” і некаторымі выпускнікамі праграмы Каліноўскага.

У межах сустрэчы старшыня Камітэта “Салідарнасць” Іна Кулей распавяла пра адукацыйныя праграмы польскага ўраду для беларускай моладзі, якія перанялі эстафету салідарнасці пасля праграмы Каліноўскага, адбылася прэзентацыя сайта праекта “Тваё заўтра” yoto.by а таксама абмяркоўваліся ідэі па арганізацыі сёлета восенню форума з удзелам выпускнікоў ВНУ, прадстаўнікоў бізнес-колаў і НДА і замежных дыпламатаў.

Паводле слоў Іны Кулей праграма Каліноўскага ў традыцыйным фармаце скончыла сваё існаванне. Замест яе будуць дзейнічаць гадавыя стажыроўкі для тых, хто займаецца навуковай працай. Для беларусаў таксама адкрыта праграма Бонаха, якая створана для краін Усходняга партнёрства.

Таксама старшыня Камітэту распавяла пра новы праект “Тваё заўтра”, які закліканы спрыяць вяртанню беларускай моладзі на радзіму і прымяненню атрыманай у ЕС вышэйшай адукацыі на карысць Беларусі. Зараз праводзіцца вялікая праца, каб прадстаўнікі паспяховых у Беларусі бізнес-кірункаў і выпускнікі праграмы Каліноўскага знайшлі адзін аднаго. Менавіта дзеля гэтага на восень запланаваны форум з удзелам выпускнікоў еўрапейскіх і беларускіх ВНУ, паспяховых бізнесменаў, прадстаўнікоў замежных прадпрыемстваў, “трэцяга сектара”, еўрапейскіх дыпламатаў.

Удзельнікі сустрэчы прапанавалі свае ідэі па арганізацыі вераснёўскага форума, супольна абмяркоўваўся фармат будучага мерапрыемства.

Наталля Літвіненка прэзентавала сайт “Тваё заўтра” yoto.by. У Беларусі, нягледзячы на эканамічныя праблемы, ёсць прыклады паспяховых бізнес-праектаў. Яны знайшлі сваё адлюстраванне ў рыбрыцы сайта “Гісторыя поспеху”. На сайце ў рубрыцы “Прафесіі будучыні” таксама можна азнаёміцца з прафесіямі, якія будуць найбольш запатрабаваныя ў перспектыве. Але галоўная задача сайту звесці выпускнікоў ВНУ з патэнцыйнымі працадаўцамі, таму найважнейшыя раздзелы сайта “Вакансіі” і “Рэзюме”, якія мяркуецца актыўна напаўняць. Таксама ў перспектыве запланавана арганізацыя дыстанцыйных майстар-класаў праз інтэрнэт з выпускнікамі праграмы Каліноўскага, якія паспяхова самарэалізаваліся за мяжой.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку