Адказаць на каментар
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня адбыўся разгляд справы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com, экстрэмісцкай.
Суддзя Марына Казлова прымае рашэнне аб тым, каб справа аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com слухалася ў закрытым рэжыме. Праваабаронцаў і журналістаў папрасілі пакінуць судовую залу. У 17.20 быў вынесены прысуд: 9 артыкулаў, размешчаных на сайце 1863х.com, судом прызнаныя экстрэмісцкімі. Адвакат будзе абскарджваць рашэньне суду.
На сайце 1863x.com публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расіі.
Меркаваны стваральнік і рэдактар сайта Эдуард Пальчыс (Джон Сільвер) знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 г. Мінска. Пальчысу выстаўленае абвінавачванне ў "распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні" (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і "распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў" (ч.2 арт. 343). Нядаўна стала вядома, што яго справу разгледзіць Мінскі гарадскі суд. дакладная дата пачатку гэтага працэсу пакуль невядомая. За "распальванне варожасці" Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за "распаўсюд парнаграфіі" — пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў, нагадвае ПЦ "Вясна".
Прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі, а таксама праваабаронцы лічаць справу блогера палітычнай і заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення і палітзняволеным.