Адказаць на каментар

Учора, адразу пасля вызвалення з Першамайскага РУУС Зміцер Дашкевіч далучыўся да пікету па зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Суботнюю акцыю па зборы подпісаў перыядычна здымалі на відэа супрацоўнікі ў цывільным. Нягледзячы на гэта, мінакі (актывісты збіралі подпісы ў пераходзе каля станцыі метро Кастрычніцкая) даволі актыўна падпісваліся пад адпаведным зваротам у Міністэрства культуры.

Міліцыянт было паспрабаваў ці то ўзяць тлумачэнні, ці то скласці пратакол на Змітра Дашкевіча, але паколькі праваахоўнік не здолеў камунікаваць на дзяржаўнай беларускай мове, паразумецца не атрымалася. Тым не менш, за ўчорашні дзень на зборшчыкаў подпісаў было складзена каля пяці пратаколаў паводле артыкула 23.34 КоАП (“несанкцыяваныя мерапрыемствы”).

Новы час нагадвае, што каля 10 гадзін раніцы суботы Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі былі затрыманыя міліцыянтамі. Як выявілася з імі некалькі гадзін адпаведна ў Першамайскім і Цэнтральным РУУСах праводзіліся “размовы”. Верагоднай прычынай часовай ізаляцыі актывістаў стаў праезд калоны байкераў па праспекту Незалежнасці на чале з Лукашэнкам, а не ўласна збор подпісаў, як меркавалася раней. Акцыя па збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці распачалася 19 верасня. За гэты час на пікеце, які ладзіць Малады фронт у цэнтры Мінска, сабрана больш за тысячу подпісаў.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку