Адказаць на каментар

Актывіста судзяць за “гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі” у судзе Цэнтральнага раёна cталіцы. Паводле Змітра Паліенкі, ён спрабаваў адцягнуць міліцыянта ад іншага удзельніка велапрабегу, якога праваахоўнік паваліў на асфальт. Пракурор просіць даць 2 гады з адтэрміноўкаў выкананання прысуду.

Паказальныя моманты працэсу на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апісала Алена Талстая.

З допісы вынікае, што суддзя Есьман, які вядзе працэс, выглядае не вельмі аб’ектыўным. Ён часцяком не успрымае довады абароны і напоўніцу дазваляе выказацца адно супрацоўнікам міліцыі і пракуратуры.

Пацярпеўшы – інспектар ДАІ Калтуноў заявіў, што абвінавачаны парваў на ім куртку і зрабіў балюча, на што заля рэагуе смехам, улічваючы розніцу ў вагавых катэгорыях

Сведка – індывідуальны прадпрымальнік Рудкоўскі паведаміў наступнае: “Адзін чалавек ляжаў на зямлі (Канавалаў), ДАІшнік яго круціў, маленькі цягнуў здаровага такога за куртку, адцягваў ад чалавека, які ляжаў. У гэты момант выбеглі АМАПаўцы, схапілі ўсіх і завалаклі ў аўтобус... А ўвогуле там стаяла машына, я не бачыў з-за яе..”

Пасля перапынку сведчыць АМАПавец, зачытваюцца паказанні Канавалава і аператыўнай здымкі. Суддзя бубніць амаль шэптам, на просьбы казаць гучней не рэагуе. Пралістваюцца старонкі з 35 па 43 з дадзенымі аператыўнай з'емкі, потым яшчэ некалькі - апісанне знятых пабоеў. Есменя: «Полиенко страдает синдромом алкогольной зависимости, хроническим алкоголизмом»

Тое, што бубніць Есьменя, наўрад ці чуе нават адвакат. Ізноў звяртаюцца з просьбай казаць гучней, Есменя крычыць у зал: “Я знаю, как мне разговаривать!» і падымае жанчыну, што кажа: “Я таксама маці палітвязня, якога вы судзілі!”

Адвакат просіць агучыць паказанні, грунтуючыся на тым, што яны разняцца. Есменя: “Зачем вам это нужно?” Адвакат настойвае.

Запіс з відэарэгістратара трансліруецца на экран ноўтбука, які бачны толькі членам суда. Сакратарка засланяе экран сабой ад зала, як амбразуру. Чутны перамовы міліцыянтаў, крыкі і гукі ўдараў.

Пракурор зачытвае паказанні Змітра, дзе ён апісвае збіццё раварыстаў і ўдары, якія наносіў яму міліцыянт. Пракурор: “Почему вы препятствовали сотруднику ГАИ?» - «Я не перашкаджаў супрацоўніку ДАІ, я спрабаваў спыніць яго супрацьпраўныя дзеянні па збіцці затрыманых,” – адказаў Паліенка.

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" з залі суда паведамілі, што ў сваім заключным выступе прадстаўнік пракуратуры Алег Юркевіч выказаў пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання адносна пакарання Дзмітрыя Паліенкі: прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду і вызваліць з-пад варты ў залі суда.


Нагадаем, актывіст Дзмітрый Паліенка быў затрыманы падчас акцыі раварыстаў "Крытычная маса" 29 красавіка. У той дзень міліцыянтамі было затрымана 6 чалавек. Іх збілі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Супраць дваіх - Дзмітрыя Паліенкі і Станіслава Канавалава - былі распачатыя крымінальныя справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса - "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку