Адказаць на каментар

12 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвешчаны прысуд актывісту, удзельніку велапрабегу “Крытычная маса” Зміцеру Паліенку: 2 гады зняволення з адтэрміноўкай выканання на 2 гады.

Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", суддзя Есьман прызнаў яго вінаватым па арт. арт.364 Крымінальнага кодэкса РБ «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і пакараў пазбаўленнем волі на 1 год, а таксама па ч.2 арт.343 КК РБ «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару», - пакаранне 2 гады.

У сукупнасці – прызначыць пакаранне на 2 гады зняволення з адтэрміноўкай на 2 гады, вызваліўшы з-пад варты, а таксама прызначыць яму прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ён выпушчаны з-пад варты ў залі суда.

Такога пакарання прасіў дзяржаўны абвінаваўца, пракурор Алег Юркевіч.

Пад следствам і ў чаканні судовага працэсу Зміцер Паліенка правёў за кратамі 5 месяцаў.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку