Адказаць на каментар

Слуханні па справе ўдзельніка акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Уладзіміра Кондруся пачнуцца 16 лістапада ў 10.30 у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска.

Ягоную справу будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка.

На фотаздымках з акцыі пратэсту 2010 года бачна, як Уладзімір Кондрусь не стрымаў эмоцый і, паддаўшыся на правакацыі спецслужбаў, прыняў удзел у праславутым біцці вокнаў Дома ўраду, што паспрыяла стварэнню добрай "карцінкі" для праўладнай прапаганды і нагодай да завочнага залічэння некаторымі дэмакратычнымі актывістамі ў правакатары самога Кондруся. Уладзімір Кондрусь прыходзіў на акцыі апазіцыі як удзельнік у наступныя гады і перыядычна трапляў у аб'ектывы фатографаў. Урэшце-рэшт яго асобу ідэнтыфікавалі і сёлета, 14 чэрвеня затрымалі. Кондрусь абвінавачваецца паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны (усе яны пад ціскам міжнароднай супольнасці вызвалены). На час следства Кондрусь утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска. 

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку