Адказаць на каментар
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 лістапада пачаўся разгляд справы ўдзельніка Плошчы-2010 Уладзіміра Кондруся, якога затрымалі праз 5 гадоў і судзяць за ўдзел у масавых беспарадках.
На працэс прыйшлі сваякі падсуднага, палітыкі Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч, Павел Севярынец, блогер Эдуард Пальчыс, журналісты, паведамляе "Наша Ніва".
Падсудны пасля абвяшчэння пачатку слуханняў на знак пратэсту супраць свайго крымінальнага пераследу лёг на падлогу і адмовіўся камунікаваць з суддзёй Святланай Бандарэнкай.
Пасля агляду дактарамі, якія пастанавілі, што стан здароўя падсуднага задавальняючы, і ён можа ўдзельнічаць у працэсе, суддзя вырашыла выдаліць Уладзіміра Кондруся за непавагу да суду. Тады падсудны нейкім чынам паспрабаваў парэзаць сабе рукі. Узнялася паніка: лямант сваякоў, крыкі міліцыянтаў і тых, хто прыйшоў на слуханні. Некаторыя жанчыны плакалі. Падусднаму аказалі медычную дапамогу і вывелі з залі.
Праз некаторы час суддзя заявіла, што Уладзімір Кондрусь выдалены за «парушэнне парадку». На знак пратэсту залю паседжання пакіпулі Павал Севярынец і Мікола Статкевіч. Суддзя прызначыла для Уладзіміра Кондруся псіхіятрычную экпертызу і да атрымання яе вынікаў адклала слуханні.
Нагадаем, што жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэння быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Міжнародная супольнасць дамаглася вызвалення асуджаных па справе Плошчы-2010 як палітычных зняволеных. Але толькі сёлета, праз 6 год пасля пратэстаў следства выйшла на Уладзіміра Кондруся. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 Мінска. Яго вінавацяць паводле артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі». Яму пагражае 8 гадоў турмы.
Сам Уладзімір амаль два месяцы адмаўляўся ад ежы, пасля чаго стан яго здароўя моцна пагоршаў.
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.