Адказаць на каментар
У першыя дні красавіка выходзяць на свабоду тыя, хто быў прэвентыўна затрыманы 23-24 сакавіка і пакараны паводле ілжывых сведчанняў міліцыі, а таксама пакараныя за удзел у ранейшых акцыях недармаедаў, заклікі ў сацыяльных сетках да ўдзелу ў акцыях, несанкцыяванае вулічнае шэсце Дня Волі 25 сакавіка.
Пасля адбывання адміністрацыйнага арышту па фіктыўных абвінавачваннях сёння вызваляецца 9 чалавек, заўтра – трое, паслязаўтра – двое. Адметна, што траіх хлопцаў: Андрэя Толчына, Юрася Зазаранку, Арцёма Шапарава пакаралі арыштам за заклікі на несанкцыянаваную акцыю пратэсту, распаўюджаныя праз «Фэйсбук».
Адбыўшых арышт мінчукоў можна паспрабаваць сустрэць каля брамы ЦІП на завулку Акрэсціна і выказаць ім словы салідарнасці. Некаторыя з арыштаваных могуць знаходзіцца ў Жодзіна. Пакрысе вызваляюцца тыя, хто адбывае арышт у Гомелі і Чачэрску.
Ніжэй спісы (Паслядоўна падаецца прозвішча, горад, дзе адбывалася пакаранне арыштам, дата затрымання і дата вызвалення):
Андрэй Толчын — Гомель — 24.03.2017 — 01.04.2017
Юрась Захаранка — Гомель — 24.03.2017 — 01.04.2017
Арцём Шапараў — Гомель — 24.03.2017 — 01.04.2017
Сініцын Валянцін — Мінск — 25.03.2017 — 01.04.2017
Бордак Наталля — Мінск — 25.03.2017 — 01.04.2017
Рудый — Мінск — 25.03.2017 — 01.04.2017
Тарароев Д.Р. — Мінск — 25.03.2017 — 01.04.2017
Мартысевич Александр — Мінск — 25.03.2017 — 01.04.2017
Хотенко — Мінск — 25.03.2017 — 01.04.2017
Алесь Лагвінец — Мінск — 23.03.2017 — 02.04.2017
Максім Вінярскі — Мінск — 25.03.2017 — 02.04.2017
Волк Р — Мінск — 25.03.2017 — 02.04.2017
Анатоль Паплаўны — Гомель — 23.03.2017 — 03.04.2017
Арцём Кавалёў — Чачэрск — 24.03.2017 — 03.04.2017
Нагадаем, у сакавіку на незадаволеных дэкрэтам №3, а таксама агульнай эканамічнай сітуацыяй ў краіне грамадзян абрынулася велізарная хваля рэпрэсій уладаў. Пацярпелі актывісты, журналісты, анархісты, беларускія патрыёты, а таксама вялікая колькасць простых людзей, не заангажаваных у грамадска-палітычнае жыццё.
Пачынаючы з 3 сакавіка затрымлівалася больш за 920 чалавек (пік затрыманняў прыйшоўся на Дзень Волі, 25 сакавіка). Пакараныя ў судовым парадку 365 чалавек. З іх змешчаныя пад адміністратыўны арышт 228 чалавек, штрафы атрымалі 137 чалавек.
Таксама 27 чалавек затрыманыя і знаходзяцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, распачатай нібыта ў сувязі з падрыхтоўкай масавых беспарадкаў. З 31 сакавіка фігурантам “справы патрыётаў”, як яе называюць у народзе, пачалі вылучаць абвінавачванні.