Аднавіліся прэвентыўныя затрыманні?
1 кастрычніка, у Слоніме міліцыя арыштавала маладафронтаўца Змітра Юшкевіча. Яму нібыта прысудзілі 30 сутак арышту не прад’явіўшы ніякага абвінавачвання.
На наступны дзень маладафронтаўца Змітра Юшкевіча са Слонімскага РАУС адправілі ў Мінск. Пра гэта “Гарадзенскай вясне” паведаміла яго маці Ірына Юшкевіч. Па словах жанчыны, Зміцер пастаянна знаходзіўся ў Слоніме і рэдка бываў у Мінску. “Не разумею, за што яго пасадзілі і чаму павезлі ў Мінск?” – са слязамі на вачах пытаецца маці.
Выглядае на тое, што ўлады вярнуліся да ганебнай практыкі прэвентыўнага затрымання (нагадаем, перад папярэднімі выбарамі 2010 года арыштавалі Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава). Можна меркаваць, што актывіста Змітра Юшкевіча ізалююць прэвентыўна перад значнымі грамадска-палітычнымі мерапрыемствамі: народны сход супраць расійскіх ваенных базаў 4 кастрычніка і ўласна дзень выбараў 11 кастрычніка.
Пакінуць новы каментар