Акцыя салідарнасці не засталася беспакаранай

17 лютага судом Маскоўскага раёна сталіцы разглядаліся адміністрацыйныя справы старшыні партыі АГП Анатоля Лябедзькі і аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху Віцебшчыны Ірыны Яскевіч, якія актыўна ўдзельнічалі акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!".

Амаль месяц таму, яшчэ 18 студзеня ў цэнтры Мінска каля Чырвонага касцёла прайшла несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!". У ёй прынялі ўдзел каля 30 чалавек: актывісты партыі АГП і прадпрымальнікі з розных гарадоў Беларусі, паведамляе ПЦ "Вясна".

На тых, хто выступаў на мітынгу, супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Па інфармацыі прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у акцыі 18 лютага быў складзены і на актывіста партыі Артура Адамяна, якога таксама павінны судзіць сёння.

Справу Анатоля Лябедзькі разглядаў суддзя Аляксандр Петраш. Палітык заявіў, маючы на ўвазе меркаваны штраф, што не жадае фінансава падтрымліваць гэтую мярзотную сістэму і папрасіў каб яго пакаралі адміністрацыйным арыштам. Суддзя вынес пастанову пакараць Лябедзьку штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў), Ірыну Яскевіч - штрафам у памеры 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Артура Адамяна аштрафавалі на 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Ніну Багінскую на 30 базавых (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).

Нагадаем, пазаўчора ў судзе Ленінскага раёна Мінска Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў) за ўдзел у пікеце супраць міліцэйскага гвалту каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі 30 студзеня.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку