Баранавіцкі праваабаронца дамогся змены рашэння аб правядзенні масавых акцый

Паводле прапанове праваабаронцы Сяргея Гоўшы гарвыканкам прывядзе сваё рашэнне ад 16.06.2009 г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы” у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012 года.

Гэта вынікае з ліста, які Сяргей Гоўша атрымаў з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што выканкамаўскае рашэнне да канца 2014 года будзе прыведзена ў адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў згодна даручэнню, дадзенаму Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам, піша сайт ПЦ “Вясна”

“Баранавіцкі гарвыканкам неабгрунтавана патрабаваў ад грамадзян заключэння дамоў з праваахоўнымі органамі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў рэгламентуецца таксама Пастановай Савета Міністраў, згодна з якой выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам давесці копію заявы ў праваахоўныя органы, што якраз у Баранавічах і не выконвалася.У сувязі з гэтым я накіраваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам, які і даручыў Баранавіцкаму гарвыканкаму прывесці ў адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў сваё рашэнне”, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

Ён дадаў, што час пакажа, наколькі гэтыя змены ў рашэнні Баранавіцкага гарвыканкама будуць спрыяць дэбюракратызацыі адносінаў грамадскіх актывістаў з прадстаўнікамі мясцовай улады.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку