Беларускія ўдзельнікі праекта “Dzieci razem” наведалі славутасці Уроцлава (ФОТА)

Сярод аб'ектаў экскурсійнай прагулкі былі бібліятэка Асалінэум, ратонда з Рацлавіцкай панарамай і Ўроцлаўскі ўніверсітэт.

Трэцяя па велічыні ў Польшчы бібліятэка Асалінэум створаная ў будынку былога кляштара. Там знаходзіцца самы вялікі збор твораў знакамітага польскага пісьменніка Генрыка Сінкевіча, рукапісы паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” і шмат іншых культурных здабыткаў.

Рукапіс Адама Міцкевіча

Бібліятэка Асалінэум сапраўды нагадвае бажніцу

Музей Уроцлаўскага ўніверсітэта Aula Leopoldina уражвае сваёй веліччу і шляхетнай страсвецкасцю. Госці з Беларусі мелі магчымасць ускараскацца на матэматычную вежу ўніверсітэта і агледзець еўрапейскую сталіцу культуры 2015 года з вышыні птушынага палёту.

Ва урачыстай залі выключная акустыка. Там праводзяцца ушанаванні і музычныя канцэрты.

Панарама на горад з матэматычнай вежы ўніверсітэта

Беларуская дэлегацыя наведала ратонду з грандыёзнай Рацлавіцкай панарамай, на якой выяўлена пераможная бітва Тадэвуша Касцюшкі з расійскімі войскамі 4 красавіка 1794 года. Беларусы былі вельмі ўражаныя, як палякі шануюць сваіх герояў і як узносяць пераможныя старонкі сваёй гісторыі. Паводле меркаванняў беларускіх наведнікаў, было б вельмі файна, каб падобная панарама пра Мілавідскую бітву Кастуся Каліноўскага была створана ў Беларусі.

Нагадаем, праект “Dzieci razem” здзяйсянецца пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць” і польскага фонду “My razem”. Дзеці з сем’яў беларускіх дэмакратычных актывістаў, кожны ў суправаджэнні аднаго з бацькоў, накіраваліся ва Ўроцлаў, каб прыняць удзел у шэрагу сумесных культурніцкіх мерапрыемстваў са сваімі аднагодкамі з Польшчы. Падчас тыднёвага візіту дзеці ладзяць сумесную тэатралізаваную пастаноўку паводле казак Адама Міцкевіча, наведаюць знакаміты ўроцлаўскі заапарк, паўдзельнічаюць у шэрагу экскурсій па горадзе. Бацькі з дзецьмі пакажуць прэзентацыі пра свае гарады і мястэчкі, правядуць кулінарную майстэрню. Прадугледжана таксама асобная праграма для бацькоў у арганізацыі “Сектар 3” на тэму эфектыўнай арганізацыі грамадскай дзейнасці.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку