Беларусы не пагаджаюцца са смяротнымі выракамі

Актыўную  салідарнасьць  праявілі беларусы,  не прымаючы жорсткі варак, вынесены Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.
 
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) правёў у Беларусі апытанне, у якім апроч іншага задавалася пытанне аб справе тэракту ў менскім мэтро. Яны звярнулісь да людзей з наступным пытаннем: паводле следзтва, злачынства было зроблена тэрарыстам-адзіночкай і яго памагатым, за якімі ніхто не стаяў. Ці верыце Вы ў гэтую вэрсію?

Агулам адказалі:


“Не, злачынства зрабілі іншыя люді” 36,7 % апытаных
Не, злачынства зрабілі яны,але ў іх былі замоўшчыкі” – 32,4%
“Так, веру,” адказалі 21,2%
Не мелі адказу 9,7 %
 
Тыя, апытаныя, хто сам (ці чые знаёмыя), раней зведалі гвалт з боку прваахоўных органаў, у найменшай ступені схільныя верыць у афіцыйную версію, і ў найбольшай ступені падзяляюць меркаванне, што на лаву падсудных патрапілі невінаватыя людзі. Гэтая апытанне яскрава сведчыць, што ўлада не карыстаецца даверам грамадзян, што нават у сітуацыі абвінавачання ў тэрарызме абвінавачаных успрымаюць як ахвяраў несправядлівага пераследу.

Каля 50 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту падпісаліся за тое, каб не караць смерцю падазраваных у выбухах.


Больш за 16 000 чалавек  паставілі попісы пад петыцыей маці У. Кавалёва.

Беларускія праваабаронцы звяртаюць ўвагу, што ў часе судовага разбору Уладзіслаў Кавалёў адмовіўся ад сваіх прызнанняў, атрыманых, як ён сцвярджаў, пад ціскам. Ён заявіў, што падчас допыту ён пачуў крыкі Дзмітрыя Канавалава і палічыў, што наступным будуць катаваць яго. Яго маці паведаміла, што абодва яны былі збітыя падчас допыту.” Найважнейшым чыннікам гэтай справы павінна стаць не пакаранне, а ўпэўненасць грамадзтва ў тым, што выяўленыя ўсе магчымыя акалічнасці і датычныя асобы», — гаворыцца ў заяве, агучанай прваабаронцамі.


Адвакат Дзьмітрыя Канавалава Дзмітрый Лепрэтар заявіў, што як абаронца ён ня можа быць згодны з вынесеным прысудам нягледзячы на яго прызнальную пазіцыю, я звярнуў увагу на некаторыя нестыкоўкі, неадпаведнасці, якія ёсць у справе. І, адпаведна, якія нестыкоўкі я ў справе знайшоў, якія ня так стройна кладуцца ў версію абвінавачання, я іх агучыў».

Інтэрфакс перадаў, што вырак суду многія з прысутных у залі сустрэлі словамі «Ганьба!».

Праваабаронца Людміла Гразнова, якая штодня прысутнічала ў судзе, адзначае, што неабыякавасць людзей была заўважная яшчэ падчас працэсу:”Яшчэ ня ўсё страчана. Зараз адзінае, што застаецца для ўсіх, хто кіруецца Канстытуцыяй, думае заставацца ў гэтай краіне, — толькі падпісваць петыцыю за тое, каб выратаваць жыццё гэтым хлопцам. І петыцыю супраць смяротнай кары. Гэта самае галоўнае».

Эўрапейская грамадзянская супольнасьць  таксама не пагаджаецца са смяротнымі выракамі.Два смяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі, не адпавядаюць міжнародным стандартам справядлівай судовай працэдуры, лічыць прадстаўнік Amnesty International.

«У нас ёсьць сур’ёзныя засцярогі, што і Дзмітры Канавалаў, і Уладзіслаў Кавалёў падвяргаліся жорсткаму абыходжаньню з мэтай прымусіць іх да прызнання, і што гэты працэс не вытрымлівае міжнароднай ацэнкі», — сказаў Джон Далгайзэн, намеснік дырэктара рэгіянальных праграмаў у Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Беларусь мае недахопы сістэмы правасудздзя і рэгулярна парушае міжнародныя нормы справядлівага судовага разбору, існуе высокая рызыка судовай памылкі і пакарання невінаватага чалавека», — сказаў ён.

Упаўнаважаны па правах чалавека Нямеччыны Маркус Лёнінг выступіў з заявай, у якой ён асуджае смяротныя прысуды Канавалаву і Кавалёву
У заяве гаворыцца: «Сьмяротная кара ніколі не апраўдана. Яна не зьяўляецца адэкватным сродкам ні ў якасці пакарання, ні ў барацьбе са злачыннасцю. Ніколі немагчыма выключыць судовыя памылкі. Таму я заклікаю беларускі ўрад да неадкладнай адмены смяротнага пакарання, а ў якасці першага кроку абвясціць мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў».

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку