Беспакаранасць спараджае бязмежжа

Першы дзень суда над аўтарамі графіці “Беларусь мае быць беларускай” азнаменаваўся міліцэйскім бязмежжам. 25 студзеня амонаўцы ў будынку суда збілі двух затрыманых імі актывістаў, якія разгарнулі на знак пратэсту плакат, а таксама журналіста, які паспрабаваў зняць на відэа затрыманне маладзёнаў.

Журналіст інфармацыйнага партала Tut.by Павал Дабравольскі здымаў на камеру, як міліцыянеры выводзілі з залы Паўла Сяргея і Максіма Шыціка, якія арганізавалі там акцыю пратэсту (разгарнулі плакат “Не палітычным пераследам!” а таксама выгукнулі некалькі разоў “Мастацтва – не злачынства!”).

У хуткім часе затрыманых і збітых адвезлі ў РУУС а потым зноў у Суд Фрунзенскага раёна, дзе зладзілі разгляд толькі што складзеных адміністрацыйных спраў на падставе напісаных міліцыянтамі пратаколаў ("Непавага да суда" і "Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы").

Павал Сяргей быў аштрафаваны на суму 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў, Максім Шыцік і Павал Дабравольскі – на 9 мільёнаў 450 тысяч. Такое рашэнне прыняла суддзя Марыя Ярохіна, а сведкам быў міліцыянер Сяргей Кавальчук.

Павел Дабравольскі паведаміў, што некалькі байцоў АМАП збівалі яго нагамі на працягу 20 хвілін. Пры гэтым яны не маглі не бачыць бэдж журналіста. Па словах Дабравольскага, у яго забралі тэлефон, а ўсе дадзеныя сцёрлі.

Журналіст напісаў заяву ў міліцыю пра збіццё супрацоўнікамі АМАПу падчас выканання сваіх службовых абавязкаў. “Я хачу справядлівасці. І каб такое не паўтаралася. Я маю намер давесці справу да канца – напісаў заяву, здыму пабоі, звярнуся ў суд. Справа нават не ў тым, што я журналіст. У цывілізаваным грамадстве праваахоўныя органы не маюць права збіваць людзей,” – перакананы Павал Дабравольскі.

Паводле tut.by, euroradio.fm
 


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку